Воскресенье, 20 января 2019

Рэцэпты на Біс: качка з яблыкамі

323

Рэцэпт ад галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Вольгі Феранец.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
качка,
яблыкі зялёныя;
для марынаду:
сок аднаго апельсіна,
гарчыца — 1 ч.л.,
мёд — 1 ст.л.,
прыправы (якія вам падабаюцца),
часнок — некалькі зубкоў;
для расолу:
вада — 5 л,
соль — 300 г.

ПРЫГАТАВАННЕ
У ваду дадаць 300 г солі, добра перамяшаць. Гэтым расолам трэба заліць вымытую качку і пакінуць на холадзе на 5 гадзін.
Дастаць качку з расолу і добра абсушыць (можна яшчэ раз нацерці соллю), заліць марынадам. Шчыльна абгарнуць харчовай плёнкай і пакінуць у халадзільніку на 12 гадзін (можна і на суткі). Пасля начыніць качку ачышчанымі зялёнымі яблыкамі і зашыць. Змясціць качку ў рукаў для запякання (уліць туды марынад). Рукаў пратыкнуць у некалькіх месцах і запякаць 3 гадзіны ў духоўцы пры 150 градусах. Калі жадаеце атрымаць скарыначку, у канцы гатоўкі разрэжце рукаў і дайце качцы абсмажыцца.
Смачна есці!