Среда, 26 июня 2019

В суде поздравили с юбилеем Елену Александровну Лагоду

617

Першы працоўны дзень 2019 года ў раённым судзе пачаўся з урачыстасці: калегі ўшанавалі былую суддзю А.А.Лагаду з нагоды яе асабістага юбілею.


Алена Аляксандраўна нарадзілася ў Расіі, але ўсё свядомае жыццё звязала з Пружаншчынай. Тут ёй давялося асвоіць мноства прафесій: Алена Аляксандраўна працавала і на заводзе радыёдэталяў, і ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва. Але большасць жыхароў раёна ведае А.А.Лагада як строгую, але справядлівую суддзю. І гэта не дзіўна, бо ў раённым судзе Алена Аляксандраўна адпрацавала больш за 20 гадоў, а напрыканцы 2007 года пайшла на заслужаны адпачынак. За добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў А.А.Лагада ў 1999 годзе была ўдастоена звання «Чалавек года Брэсцкай вобласці».


На пенсіі ветэран судовай сістэмы раёна працягвае весці актыўнае грамадскае жыццё, іншы раз прыходзіць на месца былой працы, каб пабачыцца з былымі калегамі і, безумоўна, падзяліцца вопытам з маладымі супрацоўнікамі.
Нямала цёплых слоў у адрас юбіляркі выказалі ў дзень урачыстасці старшыня суда раёна У.У.Саўчук, суддзя М.В.Рэпіха, а таксама Р.А.Стэпусь і многія іншыя. Са свайго боку, Алена Аляксандраўна пажадала ўсім не губляць аўтарытэт судовай інстанцыі, імкнуцца толькі да справядлівасці і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).