Пятница, 21 сентября 2018

Пружанские школьники завоевали 10 дипломов на областных предметных олимпиадах

1 763

37 пружанскіх школьнікаў прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вынікі былі больш паспяховымі, чым у мінулым годзе: вучні заваявалі 10 дыпломаў.
А пераможцамі абласной алімпіяды сталі: Алена Букса — гімназія (дыплом 1 ступені па нямецкай мове), Вікторыя Апарына — Параслянскай САШ (дыплом 2 ступені па абслугоўваючай працы), Андрэй Жмырэня — Ружанская САШ (дыплом 2 ступені па тэхнічнай працы), Яна Дыба – гімназія (дыплом 2 ступені па хіміі), Уладзімір Якуцэня і Дар’я Ціхановіч – САШ №5 (дыпломы 2 ступені па геаграфіі), Іван Кісялевіч – Шарашоўская САШ (дыплом 3 ступені па фізіцы), Алена Пракопчык – САШ №4 (дыплом 2 ступені па беларускай мове), Валерыя Собаль – САШ №5 (дыплом 3 ступені па рускай мове), Наталля Касцюковіч — САШ №3 (дыплом 3 ступені па абслугоўваючай працы).
Паспяховым назвала выступленне каманды раёна па геаграфіі і абслугоўваючай працы намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама І.А.Казарэз (кіраўнікі каманды – настаўнік геаграфіі САШ №5 Ю.У.Ляўчук, і настаўніца абслугоўваючай працы САШ №3 Г.Д.Зуй).

У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды будуць удзельнічаць шасцёра прадстаўнікоў раёна: Алена Букса і Яна Дыба – вучаніцы гімназіі, Вікторыя Апарына з Параслянскай САШ, Андрэй Жмырэня з Ружанскай САШ, Уладзімір Якуцэня і Дар’я Ціхановіч з САШ №5.
Галіна Каляда.

2 комментариев

  • не я

    а у 5 школы больше всех дипломов)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЧЕЛ

    Юрий Владимирович рулит !!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *