Среда, 20 марта 2019

20 немецких противотанковых мин найдено на Песчине

587

Паведамленне пра небяспечную знаходку ў лясным масіве за два кіламетры ад райцэнтра ва ўрочышчы Песчына паступіла ў райаддзел міліцыі 23 снежня.


Непасрэдна на лясной дарозе, па якой часта ездзяць лесанарыхтоўчыя аўтамабілі, было знойдзена пяць нямецкіх супрацьтанкавых мін часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На некаторых з іх нават захавалася фашысцкая свастыка. Небяспечнае месца было адразу ачэплена супрацоўнікамі міліцыі, а аўтамабільныя пад’езды перакрыты.

І не дарма, бо праз некалькі дзён слонімскія сапёры пасля правядзення пошукавых работ раскапалі яшчэ 15 мін. Усе боепрыпасы былі знішчаны групай размініравання.


Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча і з Інтэрнэту.