Среда, 20 марта 2019

Вы готовы стать помощником Деда Мороза? Спешите к благотворительной ёлке в «Детском мире»!

358

З сярэдзіны снежня ў магазіне «Дзіцячы свет» з’явілася дабрачынная ёлка, якую традыцыйна штогод выстаўляе філіял «Гандлёвы цэнтр».

Юлія і Аляксандр Мікуцікі разам з сынам Ягорам ужо сталі памочнікамі
Дзеда Мароза

Замест цацак яна ўпрыгожана пажаданнямі выхаванцаў сацыяльнага прытулку, адрасаванымі Дзеду Марозу. І ў якасці апошняга можа выступіць кожны жадаючы: дастаткова прачытаць тое, пра што марыць дзіця, і дапамагчы здзейсніць. Для гэтага побач з ёлкай размешчана спецыяльная скарбонка. Як расказвае дырэктар філіяла В.А.Яскунова, усе сабраныя падарункі прадстаўнікі магазіна адвязуць у сацыяльны прытулак якраз напярэдадні Новага года. А значыць, засталося крыху менш за дзесяць дзён для таго, каб праявіць шчырасць свайго сэрца і падарыць святочны настрой тым, хто пазбаўлены бацькоўскай ласкі.
Алег Сідарэнка