Среда, 26 июня 2019

Рэцэпты на Біс: салата «Вінаградная лаза»

195

Рэцэпт ад шматдзетнай мамы Іванны Кавалеўскай.

Салата «Вінаградная лаза»

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

яйка — 1 шт.,

вінаград без костачак,

вэнджаная курыца — 200 г,

маянэз,

цвёрды сыр — 100 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

Вэнджаную курыцу нарэзаць на дробныя кавалачкі. Нацерці сыр. Яйка адварыць. Аддзяліць яечны бялок і жаўток  і нацерці на дробнай тарцы. Вінаградзінкі разрэзаць напалову.

Першым слоем выкласці палову нарэзаных вінаградзінак, пасля бялок, дробна парэзаную курыцу, жаўток і сыр. На кожны слой нанесці маянэзную сетку!  Зверху размясціць другую палову вінаградзінак.

Смачна есці!