Пятница, 19 апреля 2024

Лампочка, зажгись! В самый короткий световой день свой профессиональный праздник отмечают … энергетики

650

Як жартуюць энергетыкі, яны адзначаюць сваё прафесійнае свята 22 снежня, у самы кароткі светлавы дзень у годзе, таму, што іх работа менавіта сёння будзе больш бачная. Хаця, насамрэч, праца энергетычнай галіны заўважна штодня, бо без яе немагчыма ні існаванне трывалай эканомікі, ні зручнасцей у быце.

Як расказвае дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрасеткі» А.А.Усік, недастаткова адзін раз пабудаваць лініі электраперадач і потым толькі карыстацца зробленым. Штогод энергетыкі праводзяць абслугоўванне, рамонт і мадэрнізацыю сетак і сэрвіснага абсталявання. І ўсё дзеля таго, каб абанент меў магчымасць у любы момант выкарыстаць электраэнергію без аварый і ў патрэбным яму аб’ёме.
— І аб’ёмы кожны год толькі павялічваюцца,— гаворыць Аляксандр Аляксандравіч. — Таму неабходна, задавальняючы патрэбы, працаваць над удасканаленнем магчымасцей энергетычнай галіны. Напрыклад, толькі ў бягучым годзе намі ў населеных пунктах раёна праведзена рэканструкцыя звыш 9 кіламетраў сетак 0,4 кВ з заменай правадоў на ізаляваныя. Яны не толькі бяспечныя, але і зніжаюць рызыку страт і, адпаведна, павелічэння сабекошту кілават-гадзін.
Пабудавана больш за тры кіламетры сетак электразабеспячэння да пабудаваных дамоў, рэканструявана каля пяці кіламетраў ліній, якія праходзяць праз лясныя масівы, з ужываннем пакрытых правадоў.
Немалая ўвага ўдзяляецца райцэнтру і задавальненню патрэб гарадскога насельніцтва і размешчаных у Пружанах прадпрыемстваў. Таму сёлета тут заменена каля пяці кіламетраў сетак КЛ-0,4-10 кВ на больш сучасныя аналагі з высокай спажывецкай аддачай.
Таксама адзначу і вялікі аб’ём работ па падтрыманні ў належным стане гарадской ЦЭЦ, дзе ў бягучым годзе выканана ўсё запланаванае па капітальным і бягучым рамонце сетак і абсталявання 0,4-110 кВ.
— Спажыўца, акрамя безаварыйнасці энергазабеспячэння, заўсёды хвалюе пытанне тарыфаў на электраэнергію. У адрозненне ад іншых забяспечваючых галін, энергетыкі не выдзяляюцца актыўнасцю ў павышэнні цэн. Як удаецца стрымліваць кошты літаральна на адным месцы?
— Пільная ўвага надаецца энергазахаванню, паказчык якога лічыцца адным з ключавых у рабоце нашага філіяла.
Асноўным накірункам дзейнасці ў рамках праграмы па энергазахаванні з’яўляюцца работы па зніжэнні страт электрычнай энергіі ў размеркавальных сетках. Для гэтага ў філіяле праводзіцца комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, у прыватнасці замена правадоў на перагружаных лініях электраперадач на новыя, што адрозніваюцца большым сячэннем. Вядзецца ўстаноўка дадатковых трансфарматараў. У выніку зніжэнне страт, як я адзначаў, станоўча адбіваецца на сабекошце электраэнергіі і з’яўляецца для нас асноўным рэзервам.
Таксама сёлета ў філіяле ўстаноўлена 5 свяцільняў вонкавага асвятлення са святлодыёднымі лямпамі, у будучым гэта работа працягнецца, бо атрымалі пэўны эфект, які пацвердзіў правільнасць прымаемых мер. А яшчэ ўкараняем рацыяналізатарскія напрацоўкі ў работу ЦЭЦ, дзе сёлета ўдалося знізіць спажыванне электраэнергіі некаторым электраабсталяваннем літаральна ўдвая.
—Аляксандр Аляксандравіч, што плануюць энергетыкі на наступны год?
— Работа па рэканструкцыі ліній будзе працягвацца: у сувязі з падрыхтоўкай да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2019» асноўная ўвага будзе скіравана на Ружаны, дзе плануецца замяніць амаль 13 кіламетраў сетак на ізаляваныя правады. Але па-за нашай адказнасцю не застануцца і іншыя мястэчкі раёна: у Аранчыцах заменім каля трох кіламетраў ліній, а ў Пружанах будуць мяняцца менш надзейныя ўчасткі электразабеспячэння КЛ 10 кВ працягласцю больш за тры кіламетры. І таксама прадоўжым рэканструяваць сеткі па пружанскіх лясах, дзе ў планах на 2019 год абнаўлення чакае амаль
9 км ліній. Увогуле па раёне будзе заменена амаль 19 км ЛЭП.


Кантроль за якасцю абсталявання вядзе электраманцёр па выпрабаваннях і электравымярэннях лабараторыі электрасетак А.М.Кетрык

Электраманцёр аператыўна-выязной брыгады С.Г.Карпыза.

Разлікова-касавы цэнтр электрасетак сёлета адзначае свое-асаблівы юбілей: роўна 15 гадоў таму ён пачаў прымаць першых кліентаў. Раней усе «энергетычныя» паслугі таксама былі даступны пружанцам, прадпрымальнікам і юрыдычным асобам раёна, але з моманту адкрыцця РКЦ яны былі сабраны літаральна ў «Адно акно». Дзякуючы гэтаму, скараціўся час на іх аказанне і, адпаведна, павялічылася якасць.
За мінулы час колькасць абанентаў РКЦ вырасла на паўтары тысячы і амаль што дасягае 28 тысяч. А колькасць аказваемых паслуг на сённяшні дзень перавысіла сотню. Скласці або скасаваць дамову электра-, а зараз — і цеплазабеспячэння, удакладніць спажыванне энергіі і аплату за гэта, зарэгістраваць ільготу, атрымаць кансультацыю па тарыфах, палітыцы прыборнага ўліку… Сёння асаблівым попытам карыстаецца аўтаматычная сістэма камерцыйнага ўліку электраэнергіі (АСКУЭ), якая забяспечвае літаральна бескантактныя зносіны паміж электрасеткамі і кліентамі. І апошніх, дарэчы, ужо больш за 2000 абанентаў, а, мяркуючы па запытах, у 2019 годзе гэта лічба падвоіцца.


Інжынер АСКУЭ А.І.Вітко;

Тэхнік службы «Адно акно» Т.А.Багдановіч.


Калектыў Ружанскага ўчастка электрасетак складаецца з 20 спецыялістаў, якія кругласутачна адказваюць за належную работу ліній у радыусе больш за 30 км. Ад Груска і Блізной да Быцькоў і Ласасіна… А гэта больш за 200 кіламетраў ліній, стан якіх пастаянна пад кантролем.
Каб забяспечыць безаварыйнасць, кожны год на Ружаншчыне энергетыкі праводзяць рэканструкцыю ЛЭП. Сёлета заменена каля кіламетра сетак у населеных пунктах, а таксама больш за 3 км па лясных масівах.
Па Ружанскім УЭС выкананы капітальны рамонт амаль 24 км сетак ВЛ-0,4 кВ і 37 км ВЛ-10 кВ, 23 трансфарматарных падстанцый.


Электраманцёры брыгады па эксплуатацыі размеркавальных сетак Р.У.Баглай, А.А.Чыжык, С.П.Жак і А.М.Саутыч перад чарговым выездам на лінію

Належную работу сетак у Ружанскай зоне начальніку вытворча-тэхнічнага аддзела Р.І.Гвоздзіку дэманструе старшы майстар участка С.М.Сакута.