Среда, 20 марта 2019

Вор сжег украденные документы и добавил к сроку 2 года

214

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 6 крымінальных спраў.

Падчас расследавання крымінальнай справы, якая была ўзбуджана ў дачыненні да жыхара в.Юндзілы, які абвінавачваецца ў крадзяжы дакументаў і рэчаў з аўтамабіля жыхара Свіслацкага раёна, былі выкрыты некаторыя іншыя абставіны. Высветлілася, што абвінавачваемы да затрымання паспеў спаліць дакументы на аўтамабіль і асабістыя дакументы пацярпелага, што, згодна з арт.378 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца злачынствам з пакараннем да 2 гадоў пазбаўлення волі.