Четверг, 18 апреля 2024

ОАО «Мурава»: весна не застанет нас врасплох

2 738

На вуліцы ўладарыць зіма, і зямля пакуль адпачывае пад белым снегавым покрывам. Але не за гарамі веснавыя клопаты. На першы план цяпер выходзіць рамонт тэхнікі.

У ААТ «Мурава» яшчэ восенню вызначылі аб’ём рамонтных работ. Была праведзена дэфектоўка тэхнікі і яе пастаноўка на зімовае захоўванне, наведзены парадак на машынным двары. І зусім невыпадкова гаспадарка стала пераможцай раённага агляду-конкурсу добраўпарадкавання машынных двароў. Улічвалася пры гэтым і падрыхтоўка рамонтна-абслугоўваючай базы да работы ў зімовых умовах.

Машынна-трактарны парк таварыства пастаянна папаўняецца новай тэхнікай. Асабліва гэта адчувальна ў апошнія гады.

Летась мы здолелі набыць два энерганасычаныя трактары, два збожжаўборачныя камбайны, два пагрузчыкі, буракаўборачны камбайн «Кляйне» і аўтамабіль «МАЗ», — гаворыць начальнік механізаванага атрада Вячаслаў Купракоў.

У бягучым годзе генеральные планы абнаўлення машынна-трактарнага парку яшчэ больш грандыёзныя. Адных толькі трактараў мяркуецца набыць сем адзінак. Прычым два з іх — магутныя «МТЗ-3022».

Пакуль жа ў майстэрні гаспадаркі кіпіць напружаная праца. Усё ідзе згодна з графікам рамонтных работ. Падрыхтавана да выхаду ў поле глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка. Тут папрацавала брыгада слесараў з чатырох чалавек. На лінейцы гатоўнасці знаходзяцца таксама дванаццаць энерганасычаных трактараў.

Цяпер рамантуем раскідвальнікі арганічных угнаенняў, — тлумачыць начальнік мехатрада. — Дапамагаюць нам спецыялісты ААТ «Пружанскі райаграсервіс».

У ААТ «Мурава» для рамонтнікаў створаны неблагія ўмовы. Памяшканні майстэрні і цэха рамонту сельгасмашын ацяпляюцца. Дарэчы, у апошнім з іх устаноўлена «буржуйка». Па словах механізатараў, нават у моцныя маразы тут было даволі камфортна.

Пры разліках з рамонтнікамі ў таварыстве выкарыстоўваецца акордна-прэміяльная форма аплаты. За якаснае і своечасовае выкананне работ прадугледжаны прэміяльныя выплаты. Якасць работ ацэньвае спецыяльная камісія, якую ўзначальвае галоўны аграном.

Час да пачатку веснавых палявых работ яшчэ ёсць. Але па ўсім бачна, што вясна сельскіх працаўнікоў ААТ «Мурава» знянацку не застане.
Мікола Архуцік, фота Аляксандра Мелеша.

Один комментарий

  • voron73

    Это ржавчина, или, мне так кажется? И еще умудряются крутить там что-то 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *