Четверг, 18 июля 2019

Рэцэпты на Біс: смятанны пірог з ягадамі

431

Рэцэпт ад выхавальніцы групы падоўжанага дня СШ №5, мамы трох дзетак Святланы Вдавінец.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйка — 2 шт.,
цукар — 1 шклянка,
смятана — 1 шклянка,
алей — палова шклянкі,
мука — 2 шклянкі,
разрыхляльнік — 2 ч.л.,
ванільны цукар — 1 пачак,
соль — 1 г,
ягады — 400-500 г,
крухмал — 1 ст. л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Падрыхтаваць ягады. Іх трэба прамыць і прасушыць на сурвэтцы, затым змяшаць з крухмалам.
Для цеста трэба ўзбіць яйкі з цукрам, соллю і ва-нільным цукрам. Акуратна ўліць у сумесь смятану і алей, перамяшаць. Асцярожна дадаць муку і разрыхляльнік. Цеста павінна быць па гушчыні як смятана. Форму для запякання змазаць сметанковым маслам і выліць туды палову сумесі. Затым выкласці частку ягад і заліць другую палову. Зверху ўпрыгожыць ягадамі.
Выпякаць у папярэдне разагрэтай духоўцы каля 40 мінут. Гатовы пірог пасыпаць цукровай пудрай.
Смачна есці!