Среда, 19 сентября 2018

Директор вернулся на молочный комбинат

2 017

4 лютага назіральны савет ААТ «Пружанскі малочны камбінат» прагаласаваў за адмену ўласнага рашэння наконт звальнення дырэктара прадпрыемства У.М.Мікіціча. Рашэнне скасаваць працоўную дамоўленасць з дырэктарам назіральны савет прыняў дзесяццю днямі раней, 25 студзеня.
ПРЫЧЫНАЙ звальнення У.М.Мікіціча стала нежаданне дырэктара паскорыць працэс аб’яднання актываў малочнага камбіната і СП «Юнімілк-Пружаны», створанага ў 2009 годзе.
Насцярожанасць выклікалі «апетыты» інвестара, які, не паспеўшы выканаць раней узятыя на сябе абавязацельствы (стварэнне новых вытворчасцей, развіццё сыравінных зон і г.д.), паставіў пытанне наконт набыцця новых актываў у выглядзе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Гэта выклікала хваляванні ў калектыве малочнага камбіната, які апошнім часам працаваў стабільна, з прыбыткам і ўваходзіў у лік лепшых прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны Брэстчыны.
«Юнімілк» абмяжоўваецца ў Пружанах усяго толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, гэта значыць, фактычна вывазам сыравіны. А да стварэння сумеснага прадпрыемства на тых жа магутнасцях малочны камбінат выпускаў біякефір, смятану, ёгурты, сыркі, тварог, пасту. Ці апраўдана ў такіх умовах прадаваць «Юнімілку» яшчэ і кантрольны пакет акцый малочнага камбіната?
Вывады, зробленыя на нара-дзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 3 лютага, пацвердзілі правату дырэктара і працаўнікоў малочнага камбіната. «Ніякай прадажы быць не павінна, па крайняй меры да таго часу, пакуль «Юнімілк» не выканае ўзятых на сябе абавязкаў», — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

У такой сітуацыі назіральны савет таварыства паспяшаўся выправіць сваё кадравае рашэнне. 4 лютага Уладзімір Мікалаевіч Мікіціч зноў узначаліў камбінат. Яго вяртанне калектыў сустрэў з вялікай радасцю. Дырэктару ўручылі букет ружаў.
Па даручэнні Прэзідэнта сітуацыю з работай «Юнімілка» ўзялі пад кантроль старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон і намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Кабякоў.
Ганна ХАДАРОВІЧ

  • kurmanbek каліноўскі

    Пад Масквою будзем глухім закрайкам імперыі. І гэта ў кроку ад багатай Еўропы. Лепш крыху было б пад немцам: тыя ўсю глыбокую перапрацоўку даўно наладзілі б. Але лічылі б (часткаю па праву) недачалавекамі. Што крыўдна.

    Не сьпяшайцеся хваліць свайго цара. У яго матывацыя другая. Хацеў сесьці ў Крамлі на прастол, дзеля гэтага прынесьлі ў ахвяру беларускую мову, абазвалі дурнямі і павыганялі з працы апазіцыянераў (тысячамі). Але тамтэйшыя габісты не пусьцілі. Таму чакае свайго часу з Коляй за руку і корчыць зь сябе галоўнага розума краіны. А наша жыцьцё сыходзіць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • свядомы

    Будем ждать заявлений Онищенко.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Вячаслаў Валер'евіч

    Надрукуйце, калі ласка, прозвішчы тых, хто ўваходзіць у назіральны савет ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Горад павінен ведаць сваіх здраднікаў.
    А як наконт карупцыі? Аб якіх дівідэндах казаў «ненахіляльны» і хто так грэў Юркевіча, што ен ужо перагрэўся?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    интересно, а что на счет 10 дней, которые давал президент на «разобраться» с кое кем?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Зловонный

    Празидент сломал сибе у Сачах ногу и храбет, катаясь с гор на лыжах, Юркевич у Брэсце у бальницы — траблы з сэрцам… Хай, вылячацца, а потом разбираюцца.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *