Четверг, 15 апреля 2021

Семидесятилетний токарь птицефабрики: «Молодежь предпочитает нажимать на кнопки»

583

«Сёння добрага токара не знайсці нават са свечкай», — наракаюць некаторыя спецыялісты. ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» ў гэтым плане пашанцавала: тут працуе Іван Якімовіч — адказны спецыяліст і проста добры чалавек.


У свой час Іван Фёдаравіч паехаў асвойваць спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага па апрацоўцы металаў у Крыварожскі тэхнікум руднічнай аўтаматыкі. Як толькі вярнуўся ў родныя Аранчыцы дыпламаваным спецыялістам, працаўладкаваўся на мясцовай птушкафабрыцы.
Сёння стаж работы І.Ф.Якімовіча ў таварыстве налічвае без малога ўжо 40 гадоў. У свае семдзесят гадоў токар птушкафабрыкі ўсё яшчэ знаходзіцца каля станка.


— Цяпер круціць ручкі ніхто не хоча: моладзі больш даспадобы ціснуць на кнопкі. Вось і атрымліваецца, што не кожны ўмее сёння без разумнай тэхнікі прачытаць чарцёж і як след вытачыць дэталь якасна і дакладна, — тлумачыць сваю незаменнасць токар.
Работы ў Івана Фёдаравіча хапае круглы год.


— Летам нагрузка большая, чым зараз. Яно і зразумела: тэхніка ад світанку да позняга часу працуе ў полі, адпаведна часцей становіцца на рамонт, — расказвае пра свае працоўныя будні мужчына. — А вось у птушніках абсталяванне ламаецца незалежна ад сезона і дзён тыдня. Выйдзе са строю, напрыклад, транспарцёр — могуць і пазаўрочна прыцягнуць да работы: такія паломкі чакаць не могуць.
За прафесійныя якасці, безадмоўнасць Івана Якімовіча шануе не толькі кіраўніцтва птушкафабрыкі, але і паважаюць аднавяскоўцы, якія ведаюць, да каго могуць звярнуцца, калі з’явіцца такая неабходнасць.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.