Четверг, 18 января 2018

Трое пружанцев погибли на пожаре (обновлено)

1 763

ТРАГІЧНЫ выпадак здарыўся шостага лютага на адной з гарадскіх вуліц: на пажа-
ры загінулі трое гараджан. Трывожны выклік паступіў з двухкватэрнага дома сядзібнага тыпу. Адна сям’я выратавалася самастойна, а вось члены другой — жанчына і двое мужчын — загінулі. Праводзіцца расследаванне ўсіх абставін здарэння.

КАМЕНТАРЫЙ ПРА ПАЖАР
У нядзелю 6 лютага ў райцэнтры здарылася трагедыя: у пажары загінулі тры чалавекі.
У чым прычына і якія вынікі будуць з гэтага зроблены?
Адказвае начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях С.Ф.ВОЙЦІК:
— Прычына здарэння пакуль устанаўліваецца, але ўжо зараз можна сказаць, што да трагедыі прывёў  лад жыцця 63-гадовай гаспадыні кватэры. Яшчэ ў 2009 годзе супрацоўнікамі інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС была вынесена пастанова-пратакол аб забароне эксплуатацыі пячнога ацяплення з-за яго няспраўнасці. У наступным годзе на ўладальніцу жылля былі складзены два пратаколы за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, яна двойчы была аштрафавана. Жанчына за злоўжыванне спіртнымі напоямі неаднойчы трапляла пад увагу праваахоўных органаў. З 2007 па 2009 год чатыры разы яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Напачатку мінулага года райаддзелам па надзвычайных сітуацыях было накіравана пісьмо на імя начальніка міліцыі з прапановай прымусовага лячэння гэтай грамадзянкі ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
Кватэра №2 па вул.Бабрука за няўплату была адключана ад электразабеспячэння, не было там і аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Таму няшчасны выпадак, які прывёў да гібелі жанчыны і двух мужчын, можна з сумам назваць заканамерным.
Засмучае той факт, што заложнікамі бязладдзя сталі і суседзі, якія вымушаны былі ратавацца ад агню, атрымалі маральны і матэрыяльны ўрон. На маю думку, гэта трагедыя яскрава сведчыць, што падобная праблема набыла вялікую актуальнасць і можа паўтарыцца ў будучым. Трэба агульнымі намаганнямі яе вырашаць, з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці.

2 комментариев

  • Iskrennie soboleznovannija rodstvennikam tragitšeski pogibših ljudei.Zemlja puhom ušedim.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олe4ka

    МНЕ БОЛЬШЕ ЖАЛЬ ИХ СОСЕДЕЙ, КОТОРЫЕ ПОСТРАДАЛИ.А ПОГИБШИЕ САМИ ВИНОВАТЫ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *