Воскресенье, 20 января 2019

26 декабря стартует конкурс на лучшее новогоднее украшение объектов и домов

346

З 26 снежня 2018 года па 9 студзеня 2019 года ў нашым горадзе і раёне будзе праводзіцца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў. Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам.
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі прыватных жылых дамоў. Да 26 снежня бягучага года ўсе, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, павінны падаць адпаведную заяўку на ўдзел. Заяўкі падаюцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены да 15 студзеня 2019 года. Пры разглядзе конкурсных аб’ектаў увага будзе звяртацца на дызайн афармлення аб’ектаў і прылягаючых тэрыторый, а таксама якасць выкананых работ, унікальнасць ідэі святочнага і светлавога афармлення, выкарыстанне нестандартных тэхнічных рашэнняў.
Вызначэнне пераможцаў будзе праводзіцца па дзвюх намінацыях з выплатай адпаведных грашовых прэмій. У намінацыі “Прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі” за першае месца – 10 базавых велічынь, за другое – 8, за трэцяе – 6 базавых велічынь. Пераможцам у намінацыі “Уладальнікі індывідуальных жылых дамоў” прэміі будуць наступнымі: 1 месца – 8 базавых велічынь, 2 месца – 6, 3 месца – 4 базавыя велічыні.
Галіна Каляда.