Вторник, 18 февраля 2020

Декрет №3 «О содействии занятости населения». Как узнать, отнесен ли гражданин к не занятым в экономике?

247

Як даведацца, ці знаходзіцца тая ці іншая асоба ў базе даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы?
Каб праінфармаваць грамадзян па гэтым пытанні, з 1 снежня 2018 г. уведзена спецыяльная электронная паслуга, скарыстацца якой можна толькі ў адносінах да сябе асабіста, зрабіўшы тры крокі.

Першы крок
Атрымаць электронны лічбавы подпіс або ўнікальны ідэнтыфікатар: лагін і пароль.
Для атрымання лічбавага подпісу грамадзяніну патрэбна зарэгістравацца на Адзіным партале электронных паслуг па спасылцы https://nces.by/pki/ruc/order/initial-registration-private-person/
Увага! Паслуга платная.

Для атрымання ідэнтыфікатара грамадзяніну неабходна звярнуцца:
* у службу “Адно акно” і прад’-явіць пашпарт. На падставе заявы фарміруецца асабісты электронны кабінет грамадзяніна і бясплатна выдаецца ўнікальны ідэнтыфікатар: лагін і пароль;
* у Нацыянальны цэнтр электронных паслуг па адрасе:
г. Мінск, пр. Машэрава, 25, пак. 200, аддзел продажаў і абслугоў-вання кліентаў. Рэжым працы: панядзелак-пятніца – 8.00-19.00. Тэлефон: +375 17 229 30 00.
Падрабязную інфармацыю па атрыманні ўнікальнага ідэнтыфікатара глядзіце па спасылцы https://nces.by/nces-ptistupil-k-vydache-unikalnogo-identifikatora/

Другі крок
Неабходна аўтарызавацца на партале: увайсці ў асабісты ка-бінет.
Аўтарызацыя ажыццяўляецца праз унікальны ідэнтыфікатар альбо праз электронны лічбавы подпіс.

Трэці крок
Пасля ўваходу ў асабісты кабі-нет грамадзяніну неабходна выбраць паслугу 3.33.03 “Прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да не занятых у эканоміцы” і атрымаць адказ.

Дадаткова інфармуем
Для атрымання інфармацыі па базе даных праца-здольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, можна таксама звярнуцца ў пастаянна дзеючую спецыяльную камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па адрасе: г. Пружаны, вул. Шырмы, 17, кабінет 421. Таксама можна патэлефанаваць па нумары 3-80-17 або адправіць пісьмовы зварот, у тым ліку і на адрас электроннай пошты камісіі: prisp-udr@brest.by

***
У адпаведнасці з заканадаўствам працаздольныя грама-дзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія працуюць за мяжой ці стацыянарна атрымліваюць адукацыю за мяжой, пры прад’яўленні пэўных дакументаў не ўключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, і ад аплаты паслуг з пакрыццём выдаткаў вызваляюцца.

Як пацвердзіць, што грамадзянін працуе ці вучыцца за мяжой?
Для пацвярджэння сваёй занятасці грамадзянам неабходна падаць у спецыяльную камісію дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне працоўнай дзейнасці або навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі.
Грамадзянам, якія працуюць за мяжой, трэба даслаць копію працоўнага дагавора (кантракта); копію пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці; копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці.
Грамадзяне, якія атрымліваюць стацыянарную адукацыю за мяжой, павінны падаць даведку з установы адукацыі; копію дагавора на аказанне адукацыйных паслуг; копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт навучання.
Увага! Да дакументаў неабходна прыкласці іх пераклады на рускую ці беларускую мову, афіцыйна завераныя арганізацыяй, упаўнаважанай пацвярджаць правільнасць перакладу дакумента ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца пераклад.

Фармат падавання дакументаў
Пры накіраванні копій дакументаў па электроннай пошце памер файла не павінен перавышаць 5 Мб.
Дапушчальныя наступныя фарматы файлаў: pdf, jpg, jpeg, png.

Рэкамендаваныя тэрміны падавання дакументаў
Дакументы, якія пацвярджаюць факт працы або навучання за мяжой, павінны быць перададзеныя ў камісію да 21 студзеня 2019 г.
Да 1 лютага 2019 г. ужо будуць сфарміраваны першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія павінны аплачваць паслугі з пакрыццём выдаткаў. Гэтыя спісы будуць штоквартальна абнаўляцца. З улікам гэтага ў далейшым пры падаванні дакументаў у камісію неабходна будзе арыентавацца на тэрміны фарміравання новых спісаў (да 21 красавіка; да 21 ліпеня; да 21 кастрычніка; да 21 студзеня).
Падрыхтавала Алена Зялевіч.