Суббота, 15 декабря 2018

1 декабря — День страховых работников

231

Стаж работы страхавым агентам Веры Супрун налічвае ўжо 20 гадоў.
За такі працяглы час гэтую ветлівую жанчыну добра ведаюць жыхары Хараўской і Смалянскай зон, а таксама некалькіх вуліц у горадзе — участкаў, якія яна абслугоўвае.
На даручаным Веры Мікалаеўне ўчастку заўсёды высокія паказчыкі па асноўных відах страхавання. Напрыклад, добраахвотнае страхаванне будынкаў сёлета ўжо складае каля 85% ад агульнага страхавога поля, страхаванне хатняй маёмасці — 42%. Агульны аб’ём страхавых плацяжоў, сабраных страхавым агентам, па выніках дзесяці месяцаў гэтага года склаў каля 51 тысячы рублёў.
Калегі адзначаюць, што В.М.Супрун паспяхова развівае сярод сваіх кліентаў новыя віды добраахвотнага страхавання: напрыклад, страхаванне пераносных партатыўных прылад, рэпрадуктыўнае страхаванне жанчын — цяжарнасці і родаў.
Невыпадкова ў паслужным спісе спецыяліста нямала ўзнагарод — падзячных лістоў і грамат. А сёлета па выніках работы за 2017 год страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне Вера Супрун была занесена на Дошку гонару абласной галіновай арганізацыі.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.