Суббота, 15 декабря 2018

Рэцэпты на Біс: тэфтэлі з таўсталобіка

197

Рэцэпт ад начальніка лабараторыі ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Алены Якутчык.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
таўсталобік — 1 кг,
цыбуля — 2 шт.,
яйка — 1 шт.,
рыс — 100 г,
кроп — 1 пучок,
таматны сок — 1 шклянка,
вада — 1 шклянка,
цукар — 1 ст.л.,
соль, прыправа для рыбы, алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Адварыць рыс. Прапусціць праз мясарубку цыбуліну, пасля двойчы зрабіць гэта з філе таўсталобіка . У атрыманую масу дадаць яйка, рыс і парэзаны кроп. Пасаліць, дадаць прыправы і добра перамяшаць. Сфарміраваць «медальёнчыкі» і абсмажыць з двух бакоў на патэльні, змазанай алеем.
Для падліўкі парэзаць цыбуліну (пры жаданні можна дадаць цёртую моркву), абсмажыць. Заліць таматным сокам з лыжкай цукру і выпарыць усю вадкасць. Пасля гэтага заліць падліўкай тэфтэлі і дадаць ваду, пратушыць 15 мінут.
Смачна есці!