Суббота, 15 декабря 2018

Заведующий мастерскими ОАО «Журавлиное»: «Всегда хотел работать на земле»

349

Родам з невялікай пружанскай вёскі Еськаўцы Мікалай Макарэвіч не бачыў сябе ні работнікам буйнога прамысловага прадпрыемства, ні адказным служачым. «Толькі працаваць на зямлі»,— так планаваў сваё дарослае жыццё хлопец яшчэ з дзяцінства. І паступова ажыццяўляў задуманае: на пераддыпломную практыку прыехаў працаваць у ААТ «Жураўлінае», куды атрымаў накіраванне і пасля заканчэння БАТУ.
— Трапіў на працу ў гарачы сезон вясенняй пасяўной. І хаця многае ўжо было знаёма, але ж давялося і пахвалявацца,— расказвае Мікалай Вячаслававіч. Маладога спецыяліста адразу паставілі кіраваць мехмайстэрняй на пасадзе загадчыка: сачыць за парадкам на тэрыторыі і ў ангарах, адказваць за падрыхтоўку і спраўнасць тэхнікі. Са сваімі абавязкамі ён спраўляецца годна.
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *