Среда, 28 октября 2020

В Ружанах идет подготовка к областным «Дожинкам»

1 189

Добраўпарадкаванню ў Ружанах надаецца асаблівая ўвага. Шмат работы было зроблена па асфальтаванні вуліц.
Цвёрдае асфальтавае пакрыццё сёлета з’явілася на вуліцах Янкі Купалы, Зялёнай, Зарэчнай, Пружанскай, Рэкуця, Казіміра Марача, частцы Савецкай, завулку Кірава. Сёння работы вядуцца па вуліцы Шпітальнай.
Яшчэ большы фронт работ запланаваны на наступны год. У тым ліку і ў сувязі з тым, што Ружаны будуць прымаць удзельнікаў абласнога фестывалю працаўнікоў сяла «Дажынкі». У плане работ не толькі асфальтаванне дарог, але і рамонт фасадаў шматкватэрнага жылля, азеляненне вуліц, уладкаванне дзіцячай пляцоўкі і іншае.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *