Суббота, 15 декабря 2018

Две подружки в Ружанах рискнули и открыли парикмахерскую

1 034

Паўтара года мінула з таго часу, як жыхарка Ружан Алена Зайкоўская адкрыла прыватную справу.
— Я і сама разумела, што «засядзелася» ў дэкрэтным водпуску па доглядзе за дзіцём. Але, калі б не мая калега Алена Вашкевіч, магчыма, і да сённяшняга дня знаходзілася б у пошуках работы, — прызнаецца цырульных спраў майстар. — Аднойчы яна сказала: «Пайшлі працаваць!» Напэўна, гэта і аказалася тым самым штуршком да дзеянняў.
І, нядоўга думаючы, яны вырашылі, што трэба адкрыць сваю справу. Жанчыны, у якіх за плячыма быў багаты вопыт па стрыжках і ўкладцы валасоў, натуральна, вырашылі адкрыць цырульню.
Майстрыхі ўзялі ў арэнду пустуючае памяшканне ў будынку, дзе некалі размяшчаўся пасвыканкам. Зрабіўшы там рамонт, сяброўкі пачалі прымаць сваіх кліентаў.
З улікам таго, што канкурэнцыя на цырульныя паслугі ў Ружанах невялікая, майстрыхі не прагадалі.
— Прымаем кліентаў пераважна ў парадку жывой чаргі. Вядома, можна запісацца і загадзя.
Дзяўчаты трымаюць руку на пульсе, таму заўсёды ў курсе апошніх тэндэнцый у свеце цырульнай справы. Акрамя традыцыйных меліравання, завіўкі, яны могуць прапанаваць зрабіць модныя мадэлі стрыжак, афарбоўванне валасоў у папулярных тэхніках (напрыклад, шатуш, балаяж), сучасныя віды прычосак і пляцення кос. У прыватнай цырульні заўсёды трымаюць шырокі асартымент прафесійнай фарбы для валасоў. Разам з тым тут прапануюць паслугі па макіяжы, карэкцыі і афарбоўванні броваў, праколванні вушэй.
Вясёлыя і камунікатыўныя цырульніцы знаходзяць падыход да кожнага.
— А таксама робім скідкі: дзецям, пенсіянерам і, вядома, пастаянным кліентам, — усміхаецца Алена.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *