Суббота, 22 сентября 2018

Представляем вашему вниманию новую рубрику «Автобудни»

1 750

Сёння мы прэзентуем нашым чытачам новую старонку, якая будзе прысвечана толькі аўтамабілям, пытанням і праблемам з імі звязаным. Шмат цікавай інфармацыі тут знойдуць для сябе аўтааматары. Акрамя таго, спадзяемся, што ў будучым старонка стане сапраўдным форумам для тых, хто пажадае выказаць сваё меркаванне або падказаць ідэю, падзяліцца цікавымі назіраннямі або што-небудзь параіць.

Некаторыя факты
***
ЗА АПОШНІЯ пяць гадоў у Пружанскім раёне колькасць аўтамабіляў павялічылася з 22 тысяч да 28 тысяч адзінак. У выніку штогод прырост транспартнага патоку ў раёне складае 5%. Асабліва рэзкі скачок зарэгістраваны ў 2009 годзе.
Па колькасці аўтамабіляў Пружаншчына ў вобласці на дзевятым месцы, менш транспартных адзінак толькі ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Ляхавіцкім і Маларыцкім раёнах.
***
ПЕРАВАЖНАЯ большасць аўтамабіляў у нашым раёне — старэй дзесяці гадоў. Гэта азначае, што яны павінны праходзіць тэхагляд не радзей аднаго разу на год. У тых, у каго машына «маладзейшая», трэба прыязджаць на станцыю дыягностыкі адзін раз у два гады. У мінулым годзе тэхнічны агляд спрабавалі прайсці 10,5 тысячы машын, кожная трэцяя атрымала адмову па тэхнічных недахопах. На паўторны агляд з-за адсутнасці некаторых дакументаў былі накіраваны яшчэ 800 аўтамабіляў.
***
ЯК ПАВЕДАМЛЯЕ інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху І.В.Патапчук, найбольшыя чэргі з жадаючых прайсці тэхагляд ствараюцца ў пачатку і канцы каляндарнага года. Гэта тлумачыцца тым, што аўтаўладальнікі мяркуюць атрымаць адтэрміноўку наступнага праходжання дыягностыкі. Такім чынам, зараз на станцыі кожны ва-дзіцель чакае сваёй чаргі больш гадзіны.

Аўтафорум
Сяргей КОЗЕЛ, г.Пружаны:
— Я — аўтааматар з 20-гадовым стажам. Даволі часта ў «раёнцы» чытаю папярэджанні дзяржаўтаінспекцыі пра тое, што зімой неабходна «пераабуваць» аўтамабіль у зімовую рызіну. На маю думку, гэта — самая відавочная рэклама, не патрбныя нават светящиеся вывески. Справа ў тым, што яшчэ ў савецкія часы выпускаліся ўсесезонныя шыны, ёсць інфармацыя пра іх і ў дзяржаўных стандартах для станцый дыягностыкі.
Так, у зімовай рызіны шмат пераваг. Удакладню: у новай. Але з цягам часу добрыя характарыстыкі пераходзяць у «мінус». Акрамя таго, амаль усе тыя перавагі маюць і ўсесезонныя шыны. Цяпер можна сустрэць і айчынную «Белшыну», якая адрозніваецца ад імпартных толькі цаной (у прыемны бок). Безумоўна, некаторыя спрабуюць з’эканоміць і набыць рызіну, якая была ў карыстанні. Пры гэтым раю абавязкова звяртаць увагу на малюнак пратэктара, які павінен быць выразна бачным.
Таксама хачу выказаць яшчэ адну думку. Справа ў тым, што аўтаўладальнік, які набыў зімовую рызіну, часта расслабляецца і на дарозе зніжае кантроль за сітуацыяй, спадзеючыся на сваю тэхніку. Менавіта гэта і становіцца частай прычынай аварый.

Каментарый інжынера  па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху Ігара ПАТАПЧУКА:
— Чытач мае рацыю: сапраўды, у многіх стандартах ідзе гаворка пра ўсесезонныя шыны. Аднак пакуль ніякага меркавання не выказваецца — ні «за», ні «супраць». Да слова, аўтамабілі, якія «абуты» ва ўсесезонную рызіну, дапускаюцца да ўдзелу ў дарожным руху без якіх-небудзь абмежаванняў.
Вядучы рубрыкі Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • Мыкола

    к сведению Сяргей КОЗЕЛ, г.Пружаны:
    знакомый, который проездил 2 зимы на всесезонке, наконец «обул» свою машинку в зимнюю… был очень доволен разницей.

    и если переобувать машинку по сезону, то прослужит резина прекрасно…
    а расслабляться нельзя ни на какой резине))) даже на шипах ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *