Суббота, 15 декабря 2018

У Палацыку пройдзе адкрытая дыскусія “Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?”

90

Пружанская зямля багатая  на гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты, вусную спадчыну. Але часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці і зацікаўленая ў іх захаванні.

Ці магчыма надаць гістарыка-культурным каштоўнасцям “новае жыццё”?  Які нявыкарыстаны патэнцыял хавае ў сабе маўклівая спадчына? Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў пружанскай вёсцы? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў, недзяржаўных ініцыятываў і неабыякавых грамадзян, якія займаюцца блізкімі праблемамі?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследвання грамадскага кіравання “СІМПА” і дзяржаўнай установай культуры “Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя і  іншыя пытанні падчас адмысловай адкрытай дыскусіі “Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?”

Сваімі думкамі і разважаннямі падзеляцца запрошаныя госці:

Сцяпан Стурэйка –даследчык, урбаніст, кіраўнік Беларускага камітэта ICOMOS

Юрый Зялевіч – дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык”

Кацярына Аверкава – рэжысёрка, суарганізатарка фестываля SPRAVA

Напрыканцы  дыскусіі вас чакае канцэрт ад спецыяльнай госці сустрэчы,  этнаспявачкі Настассі Хмель.

Запрашаем усіх неабыякавых і зацікаўленых! Нам важнае меркаванне кожнага!

24 лістапада

15.00

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”, вул. Савецкая, 50

Уваход свабодны

спасылкі на суполкі ў соцсетках

Інфалінія +375297121803 , razam@budzma.org

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *