Суббота, 15 декабря 2018

Работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности получили заслуженные награды накануне профессионального праздника

908

Настолькі масава Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў нас, відаць, яшчэ не адзначалі. Дзеля гэтага ў мінулую пятніцу ў Палацы культуры сабралася мноства людзей, ад кіраўнікоў да радавых працаўнікоў пераважна сельскай гаспадаркі.
Можна сказаць, гэта было своеасаблівае папярэдняе падвядзенне вынікаў бягучага года. Аднак, перш чым адзначыць пэўныя дасягненні ў рабоце, тэндэнцыі развіцця сельскай эканомікі, прысутныя ў зале з пачуццём глыбокага смутку ўспомнілі тых людзей, хто ў працаздольным узросце пакінуў гэты свет, але сваёй працай праславіў гаспадарку і нават раён. Сярод іх – П.С. Якімавец, які ўзначальваў ААТ “Агра-Калядзічы” і А.Б.Протас – былы дырэктар доследнай станцыі.
Пасля ўручэння сімвалічнага каравая ўраджаю 2018 года старшыні райвыканкама, Міхаіл Мікалаевіч Крэйдзіч адзначыў высокі прафесіяналізм вясковых працаўнікоў і іх працоўныя дасягненні. І хоць у сувязі з сёлетняй засухай, як сказаў кіраўнік раёна, нам не ўдалося выйсці на мінулагодні паказчык па валавым зборы збожжавых, падчас жніва ўсё ж змаглі сабраць каля 78 тысяч тон збожжа. А такія сельгаставарыствы, як “Мурава”, “Агра-Калядзічы”, “Велікасельскае Агра”, дасягнулі найбольшай ураджайнасці – 35 цэнтнераў з гектара і больш. Да ўсяго, парадавала ўраджайнасць кукурузы, апраўдала надзеі бульба.
– І гэта сведчанне сапраўды адданай працы работнікаў сельскай гаспадаркі, нягледзячы на экстрэмальныя ўмовы, якія дыктавала нам надвор’е, — сказаў М.М.Крэйдзіч.
Старшыня райвыканкама падзякаваў героям урачыстасці за іх шчырую працу, дзякуючы якой наш раён нярэдка займае лідзіруючыя пазіцыі як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях.
А затым пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Мяркуючы па колькасці адзначаных за сваё старанне на палетках і фермах працаўнікоў, яна была рэкорднай. А прысутнасць ганаровых гасцей: дырэктара ўпраўляючай кампаніі холдынга «Канцэрн БрэстМясаМалПрам» М.М.Сяркова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.І.Качыны, ганаровых грамадзян Пружанскага раёна А.І.Юркевіча, С.В.Тарасевіча, Г.Г.Разанкі, Я.І.Кудзінава, В.І.Сарокі — сведчыла яшчэ і пра яе значнасць.

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый у перыяд сяўбы прызнаны ААТ “Жураўлінае” (дырэктар Д.М.Якутчык) – 1 месца, ААТ “Ружаны-Агра” (дырэктар А.М.Бурдук) – 2 месца.
Сярод трактарыстаў-машыністаў на сяўбе перамогу адзначалі: А.С.Сахарук (ААТ “Жураўлінае”) — 1 месца, А.В.Тарасевіч (ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”) – 2 месца, А.Ф.Канявега (ААТ “Мурава”) – 3 месца. На трактарах маркі “Беларус” з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі пераможцамі прызнаны: А.Л.Карповіч (ААТ “Пружанскі райаграсервіс”), А.І.Тарасевіч (ААТ “Э/б “Белавусаўшчына”), І.А.Чарвяк (ААТ “Пружанскае”). Сярод трактарыстаў-машыністаў па падрыхтоўцы глебы да сяўбы былі ўзнагароджаны П.В.Паўлючык (ААТ “Айчына”) і М.К.Гарустовіч (ААТ “Жураўлінае”). Заслужаныя ўзнагароды прымалі і трактарысты-машыністы ва ўзросце да 31 года – В.У.Сахарук з ААТ “Жураўлінае” і С.В.Несцяровіч з ААТ “Ружаны-Агра”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці збожжа і найбольшую прадукцыйнасць збожжавых культур першае месца прысуджана ААТ “Агра-Калядзічы”, другое месца – ААТ “Мурава” і трэцяе – ААТ “Шані-аграпрадукт”, кіраўнікам якіх заслужаныя ўзнагароды ўручыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч.


Сярод экіпажаў камбайнаў пераможцамі былі прызнаны экіпажы ў складзе П.П. Мартынюка і Д.П.Мартынюка з ААТ “Айчына” – 1 месца, Д.А.Калешка і А.В.Ніканчука з ААТ “Э/б “Белавусаўшчына” – 2 месца, В.І.Каравая і Р.М.Карнейчука з ААТ “Велікасельскае Агра” – 3 месца. Заслужанымі ўзнагародамі былі адзначаны і маладзёжныя экіпажы, якія занялі адпаведныя прызавыя месцы ў складзе В.А.Рудчыка і Д.А.Шапавала з ААТ “Мурава”, В.М.Аліфірука і Я.М. Буцько з ААТ “Агра-Калядзі-чы”, М.М.Басака і А.А.Блеянюка з ААТ “Айчына”.
Былі ўзнагароджаны і вадзіцелі транспартных сродкаў: за 1 месца – Ю.Ю.Салоха (ААТ “Жураўлінае”), за 2 і 3 месцы – У.Л.Янушкевіч і А.М.Усік (ААТ “Велікасельскае Агра”). Сярод маладых вадзіцеляў перамога размеркавалася наступным чынам: Д.І.Наумчык (ААТ “Велікасельскае Агра”), Д.А.Мароз (ААТ “Мурава”), С.Л.Цімошык (ААТ “Айчына”).
Не прамінулі ўзнагародзіць і пераможцаў раённага спаборніцтва сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак з ААТ “Велікасельскае Агра”, “Агра-Калядзічы”, “Ружаны-Агра”.

Сярод галоўных аграномаў 1 месца прысуджана Л.У.Чарняку (ААТ “Агра-Калядзічы”), сярод галоўных інжынераў – С.І.Марданю з ААТ “Велікасельскае Агра”.
На сцэну па ўзнагароды па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў падымаліся: С.С.Сахарук і А.М.Баран з ААТ “Жураўлінае”, якія занялі першыя месцы, а таксама П.А.Шырма з ААТ “Велікасельскае Агра” і Ю.Я.Савін з ААТ “Ружаны-Агра”, якія занялі другія месцы.
Не менш цёплых слоў прагучала і ў адрас пераможцаў за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў высокай якасці: адкрытых акцыянерных таварыстваў “Жураўлінае”, “Шані-аграпрадукт”, “Радзіма”. Не былі абдзелены ўвагай і пераможцы сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў. Прызавыя месцы размеркавалі паміж сабой: С.П.Струк (ААТ “Ружаны-Агра”), С.М.Карняйчук (ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”), І.М.Пашкавец (ААТ “Айчына”). А сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў, за першыя месцы былі ўзнагароджаны А.М.Васюковіч з “Жураўлінага” і М.У.Марчык з “Айчыны”, за другія – Д.У. Крыштафовіч з “Айчыны” і Ю.А.Семка з “Жураўлінага”, трэція месцы размеркавалі паміж сабой С.С.Леанец (ААТ “Айчына”), С.І.Місюля (ААТ “Жураўлінае”), В.У.Кахавец (ААТ “Велікасельскае Агра”). Разам з дыпломамі за сваю самаадданую працу ўсе гэтыя людзі атрымалі і грашовыя прэміі.
Была адзначана на свяце і праца жывёлаводаў. Па выніках абласнога спаборніцтва сярод сельгасарганізацый па вытворчасці і рэалізацыі малака за трэцяе месца ўзнагароджана ААТ “Велікасельскае Агра”. Пераможцамі абласнога спаборніцтва сярод птушкафабрык стала ААТ “Аранчыцкая птушкафабрыка”, а сярод сельгасарганізацый па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы – ААТ “Ружаны-Агра”. Гэтае ж таварыства прызнана пераможцам абласнога спаборніцтва сярод малочна-таварных фермаў.
У той дзень заслужаныя ўзнагароды знайшлі шматлікіх годных работнікаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Былі адзначаны цэлыя звёны аператараў машыннага даення: з “Ружан-Агра” за першае месца, з “Агра-Калядзіч” – за другое. Заслужаныя ўзнагароды за вытворчасць і рэалізацыю малака і перамогу ў раённым спаборніцтве прымалі і сельгасарганізацыі: ААТ “Агра-Калядзічы” – 1 месца, ААТ “Мурава” – 2 месца, ААТ “Жураўлінае” – 3 месца. Былі вызначаны пераможцы сярод малочна-таварных фермаў з беспрывязным утрыманнем жывёлы – МТК “Калядзічы №2”, МТФ “Вялікае сяло №2”, МТК “Ізбіцы”, а таксама – з прывязным утрыманнем жывёлы – МТФ “Ялова” і МТФ “Шубічы”.
Апладысментамі віталі прысутныя тых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, хто сваёй працай праславіў не толькі наш раён, але нават вобласць і рэспубліку. Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны Пружанскі раён, які стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ. Узнагароду старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзічу ўручыў ганаровы госць свята М.М.Сяркоў.
Таксама Граматай гэтага міністэрства ўзнагароджаны філіял “Аграэнерга Зеляневічы”, які сярод арганізацый прызнаны пераможцам у гэтай намінацыі. Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў,абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аграпрамысловага саюза раёна атрымала на ўрачыстасці мноства шчырых працаўнікоў.

Здавалася, бясконцай чарадой падымаліся на святочную сцэну для ўшанавання лепшыя працаўнікі, якіх узнагароджвалі ад раённага выканаўчага камітэта М.М. Крэйдзіч, ад раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама А.Х.Лапыка, ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома. Выступоўцы не шкадавалі цёплых слоў у адрас тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны.


А затым ініцыятыву ўзялі самадзейныя артысты. Лепшыя творчыя калектывы горада і раёна дарылі прысутным песні і танцы. Той непаўторны запал добрага настрою, якім яны ад душы дзяліліся з працаўнікамі сяла, бясспрэчна, станоўча адаб’ецца на выніках іх працы. А значыць, будуць новыя працоўныя дасягненні!
Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *