Суббота, 15 декабря 2018

Из-за одинаковых пакетов семейная пара ушла домой с чужими вещами

780

На мінулым тыдні на пульт дзяжурнага раённага аддзела аховы паступіла восем сігналаў спрацоўкі КТС.
+Дзесяць разоў групы затрымання выязджалі на выклікі, якія паступалі ў дзяжурную часць РАУС.
+У выніку за тыдзень супрацоўнікі аддзела аховы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці дзевяць чалавек.
+17 лістапада дзяжурны РАУС паведаміў міліцыянерам групы затрымання аб крадзяжы ў жыхаркі Ружан. Жанчына расказала, што зайшла ў магазін «Фалексан» і асабістыя рэчы пакінула на ўваходзе, калі разлічылася за пакупкі, ужо не знайшла свайго пакета. Сумесна з участковым інспектарам міліцыі супрацоўнікі Дэпартамента аховы высветлілі, хто мог прыхапіць пакет. Пакуль праваахоўнікі вылічалі «злодзеяў», тыя самі вярнуліся ў гандлёвую кропку. Аказалася, што сямейная пара, якая зайшла ў магазін па пакупкі, пакінула на ўваходзе такі ж самы пакет і, калі выходзіла, памылкова забрала чужы. Праўда, высветлілася гэта толькі дома. Пакупнікі мірна вырашылі сітуацыю і абмяняліся пакетамі, таму да адміністрацыйнай адказнасці нікога не сталі прыцягваць.

Один комментарий

  • Андрей

    А почему только группа задержания а не полк ? Что делали остальные ?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *