Суббота, 15 декабря 2018

Рэцэпты на Біс: бульбяны торт

292

Рэцэпт ад валанцёра пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Віры Кулеша.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
бульба — 8 шт,
аліўкавы алей — 2 ст. л.,
яйкі — 2 шт,
вяршкі — 1 ст. л.,
малако — 1/2 шклянкі,
вяндліна — 250-300 г,
цвёрды сыр — 100 г,
мускатны арэх —1 ч. л.,
пятрушка, соль, перац.

ПРЫГАТАВАННЕ
Ачысціць бульбу і нарэзаць яе тонкімі кружкамі (0,5 см). Выкласці бульбу на бляху. Паліць аліўкавым алеем, пасыпаць перцам і соллю. Адправіць у разагрэтую да 180 ° С духоўку на 10 мінут. Узбіць яйкі. Дадаць малако і вяршкі, соль, перац, а таксама мускатны арэх. Перакласці бульбу з бляхі ў круглую форму, закрыўшы дно і сфарміраваўшы сценкі (пакінуць трохі для верхняга слоя). Зверху вы-класці тонкія лустачкі вяндліны, потым — зноў бульбу. Зрабіць такім чынам некалькі слаёў. Апошні пасыпаць цёртым сырам.
Заліць торт яечна-малочнай сумессю. Зверху выкласці адкладзеную бульбу. Запякаць 40 мінут. Затым выняць з формы і адправіць торт на блясе ў духоўку яшчэ на 10 мінут. Бульба павінна стаць залаціста-карычневай.
Пасыпаць зелянінай.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *