Понедельник, 26 октября 2020

Службе участковых инспекторов милиции исполняется 95 лет

894

«Людзі патрабуюць справядлівасці. Вось наша ідэалогія, якой мы павінны прытрымлівацца. Але не ў будучым, а ў сучасным», — сказаў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з прадстаўнікамі маладога пакалення.

Байцы «перадавой» правапарадку.

Так называюць супрацоўнікаў аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў райаддзела міліцыі: менавіта ўчастковыя інспектары часцей за ўсё сустракаюцца з грамадзянамі, разбіраюцца ў здарэннях і прымаюць скаргі і звароты. У апошнія гады гэта служба РАУС значна амаладзілася: свае справы ветэраны перадалі тым, хто прыйшоў ім на змену. І новае пакаленне ўчастковых таксама няблага спраўляецца са сваімі абавязкамі. З пачатку года інспектарамі на сваіх участках выкрыта 23 злачынствы па лініі крымінальнага вышуку, папярэджана 147 правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Вядзецца актыўная работа па барацьбе з парушэннямі антыалкагольнага заканадаўства, у рамках якой у бягучым годзе выяўлена 148 выпадкаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, канфіскавана 327 літраў самагону, 12,5 тоны брагі і 31 літр фальсіфікаваных спіртных напояў, знішчана 15 самагонных апаратаў.
За выдатную службу Міністэрствам унутраных спраў напярэдадні прафесійнага свята ад-значаны начальнік аддзела П.У. Сандрыгайла, шэраг супрацоўнікаў узнагароджаны абласнымі і раённымі граматамі.
— Стаяць на варце закона і забяспечваць спакойнае жыццё людзей, як маладых, так і пажылых, — і ёсць праяўленне чалавечай справядлівасці, — лічаць участковыя інспектары В.А. Міхайлаў, А.В. Сачко і Р.У. Дзмітрук (на здымку).
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *