Вторник, 20 октября 2020

Ставка на успех «Великосельского Агро»

903

Па выніках працы за мінулы год ААТ «Велікасельскае Агра» было адзначана на абласным узроўні з занясеннем гаспадаркі на Дошку гонару. Сезон 2018-га велікасельскія аграрыі правялі ў не менш ударнай працы і традыцыйнае прафесійнае свята сустракаюць з даволі высокімі вынікамі. Напрыклад, па вытворчасці рапсу на алейнае насенне акцыянернае таварыства паказала самы лепшы вынік па раёне пры ўраджайнасці 32,3 ц/га. Таксама работнікі гаспадаркі вызначыліся ў паказчыку ўраджайнасці кукурузы на зерне: гэтая культура сёлета дала ў сярэднім 171 цэнтнер «на круг» і ААТ «Велікасельскае Агра» атрымала па гэтым таксама найлепшы вынік па раёне.
Па ўраджайнасці збожжавых таварыства ўвайшло ў тройку лідараў, атрымаўшы 35 ц/га. Новых рубяжоў дасягнулі і жывёлаводы гаспадаркі: чакаецца, што адразу тры малочна-таварныя падраздзяленні ААТ «Велікасельскае Агра» — МТК «Вялікае Сяло №1», «Вялікае Сяло №2» і МТФ «Ялова» — напрыканцы года плануюць перайсці па надоях рысу ў 7 тысяч кілаграмаў малака ад каровы. А МТК «Стараволя» — 8-тысячны рубеж. Таксама ў лідарах раённага ўзроўню асобныя работнікі жывёлагадоўчай галіны — Вольга Віктараўна Місюля і Вольга Віктараўна Мардань.
Як адзначае дырэктар акцыянернага таварыства В.Л.Севасцьянчык, наладжаная працоўная дысцыпліна, годная плата за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і стварэнне належных умоў для захавання тэхналагічнага працэсу дазваляе калектыву гаспадаркі рухацца наперад і дбаць пра сваіх працаўнікоў.

Як гаворыць галоўны аграном С.С.Субота, для агранамічнай службы гаспадаркі сезон заканчваецца тады, калі маразы скуюць зямлю. А потым усё вяртаецца на новы круг з першым цяплом. І зараз, нягледзячы на невысокую тэмпературу, «гарачых» работ хапае: вядзецца ўнясенне арганікі і мінеральных угнаенняў, ідзе пад’ём зябліва.

На здымках: механізатар А.М.Баляндрусь;С.С.Субота разам з механізатарам Д.С.Леснікам.

МТФ «Ялова» па сваім знешнім выгля-дзе саступае сучасным комплексам. Але толькі не па выніках працы. Ферма з’яўляецца адной з некалькіх лідзіруючых структурных падраздзяленняў не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. Штодня адсюль зараз адпраўляюць па 6 з лішнім тон малака, дзве трэці гэтага аб’ёму складае гатунак «экстра». Надой ад адной каровы перавышае 17 кілаграмаў у суткі, а па выніках года мясцовыя жывёлаводы мяркуюць дасягнуць новага рэкорда — больш за сем тон ад каровы.
Поспехі гэтага ўчастка спрыяюць таму, што падраздзяленне распрацоўвае планы па яго мадэрнізацыі. Зроблена добраўпарадкаванне тэрыторыі, пабудаваны новы цялятнік, набыта сучаснае даільнае абсталяванне фірмы «ДэЛаваль» з сістэмай кіравання статкам «Дэль Про».

На здымку: лабарант С.М.Люкевіч, брыгадзір А.А.Касюк і тэхнік-асемянатар С.І.Намазава.

Не заўсёды маладыя спецыялісты могуць замяніць вопытных ветэранаў. А часам і не жадаюць гэтага. Але так нельга сказаць пра механізатара В.Ю. Кісялевіча, які толькі чацвёрты год працуе ў гаспадарцы, але за адказнае стаўленне да тэхнікі яму даверылі працаваць на новым трактары, які механізатар ужо рыхтуе да наступнага сезона.

Калі неабходна зрабіць складаную дэталь, а то і аднавіць дарагую запчастку, то ў механічнай майстэрні такую справу давяраюць толькі майстравітаму токару з вялікім стажам — Віктару Іосіфавічу Караваю.
За 32 гады работы ў гаспадарцы майстар прайшоў амаль усе катэгорыі сваёй прафесіі і зараз лічыцца сапраўдным асам. І як зазначае загадчык майстэрні М.М.Радкевіч (на здымку злева), нават сумнення не было, каму даручыць працаваць на новым шматфункцыянальным такарным станку. А летам Віктар Іосіфавіч па традыцыі перасядае за штурвал камбайна, каб дасягнуць новых рэкордаў і ў гэтай справе: па выніках сёлетняй уборкі ён трапіў у прызёры па раёне.

Жывёлаводы ў пашане ў таварыстве, найперш, за добрасумленную працу і істотны ўклад у агульны дабрабыт гаспадаркі. Сярод тых, кім ганарацца ў ААТ «Велікасельскае Агра», аператары машыннага даення І.К.Казмярчук і Г.У.Шатроўская, якія працуюць на МТК «Ліхасельцы».
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *