Вторник, 26 мая 2020

Молодой предприниматель рассказал, как субсидия от центра занятости помогла открыть свое дело

898

Сваю працоўную дзейнасць Павел Селівонец пачынаў у якасці памагатага ў бацькавым бізнесе. Як зазначае малады прадпрымальнік, за гэты час ён набыў багаты вопыт у вядзенні прыватнай справы.
— Але ж хапала сіл, энергіі і, вядома, жадання паспрабаваць сябе ў галоўнай ролі, пачаць уласны бізнес і зарабляць на хлеб самастойна,— расказвае Павел Мікалаевіч.— Таму і звярнуўся ў раённую службу занятасці па дапамогу.
Гэты «адрас падтрымкі» пачынаючаму прадпрымальніку падказаў прыклад знаёмай, якая таксама скарысталася фінансавай падтрымкай дзяржаўнай праграмы садзейнічання самазанятасці насельніцтва. Для чаго патрэбна скласці рэальны бізнес-план, у якім абгрунтаваць свае першыя крокі і грашовыя выдаткі. Акрамя таго, такі зварот даў Паўлу яшчэ адну магчымасць: яго накіравалі на спецыялізаваныя курсы, на якіх на працягу трох тыдняў вучылі навуцы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Калі хлопец прайшоў усе вызначаныя заканадаўствам прыступкі, на што спатрэбілася прыкладна каля двух месяцаў разам з навучаннем, то ў снежні мінулага года яму была выдзелена сума ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму як гарадскому прадпрымальніку. Да слова, для тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці, памер такой падтрымкі складае 15 БПМ.
Атрыманыя грошы малады бізнесмен выдаткаваў на набыццё неабходнага яму інструменту, з дапамогай якога разгарнуў даволі шырокую дзейнасць па аказанні сталярных і іншых паслуг: па ўстаноўцы вокнаў і міжпакаёвых дзвярэй, рамонце і вырабе сталярных прылад інтэр’ера.
— Чаму вырашылі афіцыйна рэгістравацца? Ці не лепш было б працаваць нелегальна, але ж без падатковага цяжару?
— Па-першае, супрацоўнічаючы з афіцыйна зарэгістраваным індывідуальным прадпрымальнікам, мае кліенты дакладна ведаюць, што маюць права на гарантыю добрай якасці аказаных паслуг. Калі з‘яўляюцца якія-небудзь недапрацоўкі, то закон абараняе іх правы і прымушае выканаўцу выпраўляць пралікі, а значыць, і добрасумленна ставіцца да выканання ўзятых абавязацельстваў,— тлумачыць П.М.Селівонец.— У выніку заказчыкі бачаць, што я не спалохаўся афіцыйнай рэгістрацыі, а значыць, яны ўпэўнены ў тым, што мне можна давяраць.
А па-другое, як зазначае малады прадпрымальнік, гэта не абмяжоўвае поле яго дзейнасці аказаннем паслуг толькі знаёмым, не баючыся трапіць на падатковага інспектара. Гэта дазваляе шырока рэкламаваць свае паслугі і ездзіць для іх аказання літаральна па ўсім раёне.

За той час, што прайшоў са старту прадпрымальніцкай дзейнасці, Павел ніколі не пашкадаваў аб сваім рашэнні. І раіць дзейнічаць іншым, хто таксама думае адкрываць уласную справу, але яшчэ адчувае сумненні.
— Трэба ведаць, што фінансавая падтрымка даецца на бязвыплатнай аснове, дастаткова толькі не менш за год працаваць у выбранай сферы, выплачваць падаткі і дакументальна пацвердзіць набыццё ўказанага інструменту ці абсталявання. Акрамя таго, калі сумняваешся, што справішся з новай справай, то навучальныя курсы, якія вядуць прафесійныя выкладчыкі, дапамогуць асвоіць многія складанасці і правільна ацаніць свае сілы. Паверце, першы прыбытак, атрыманы ад самастойнай працы, акрыляе і пацвярджае правільнасць абранага шляху.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *