Понедельник, 22 января 2018

Пружанский льнозавод среди победителей республиканского соревнования

1 880

Падведзены вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па вырошчванні і вытворчасці льняной трасты, насення вышэйшых рэпрадукцый і валакна ў 2010 годзе.
У сувязі з невыкананнем даведзеных паказчыкаў па вырошчванні лёну і вытворчасці трасты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вырашыла лепшых не вызначаць, а значыць, прызавых месцаў не прысуджаць — сярод абласцей і раёнаў (першае і другое месцы), сярод механізаваных атрадаў (першае месца).
Таму пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва, можна лічыць, стаў Пружанскі раён(трэцяе месца), які ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 30 мільёнаў рублёў.
Трэцяе месца прысуджана таксама мехатраду ААТ «Пружанскі льнозавод». Ён адзначаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 20 мільёнаў рублёў.
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *