Суббота, 15 декабря 2018

Из-за ложного вызова работники РОЧС вместе со скорой и газовой службой зря съездили в два населенных пункта

373

Часам пацярпелыя на пажары скардзяцца на аператыўнасць рэагавання выратавальных падраздзяленняў: маўляў, пажарныя прыехалі позна… Як правіла, падобныя заўвагі не маюць падстаў, але ж здараюцца і выключэнні. І зусім не па віне пажарных…
Да пружанскіх выратавальнікаў звярнуліся калегі з Драгічынскага раёна, якія паведамілі, што на дзяжурны пульт паступіла паведамленне аб тым, што ў в.Гарадняны гарыць жылы дом па вул. Інтэрнацыянальнай, 28. На месца здарэння выехалі адразу два пажарныя спецаўтамабілі, «хуткая медыцынская дапамога» і аварыйная брыгада газавікоў. Але ж у вёсцы па названым адрасе работнікі аператыўнай групы рэагавання ўбачылі толькі… зарослы хмызняком пустыр. Тады вырашылі, што драгічынскія калегі памыліліся і, хутчэй за ўсё, пажар здарыўся ў пас. Інтэрнацыянальны. Тут жа ўвесь аўтамабільны караван накіраваўся ў гэты населены пункт, ды толькі там таксама нічога не гарэла…
Было ўстаноўлена, што паведамленне паступіла з сотавага тэлефона, уладальнікам якога з’яўляецца медсястра Антопальскай спецшколы. Жанчына паведаміла, што аддала свой апарат для гульні ў мабільных дадатках выхаванцу, які пакутуе псіхічнымі захворваннямі. Малады чалавек потым расказаў, што вырашыў пажартаваць і выклікаць пажарных у вёску, адкуль ён родам.
Зразумела, што ніякіх прэтэнзій хвораму дзіцяці прад’явіць і па маралі, і па законе нельга. Але ж за выхаванцаў спецшколы адказваюць яе работнікі…
А калі б у той жа момант на дзяжурны пульт паступіў яшчэ адзін — сапраўдны — трывожны выклік?
Вольга Ліпко, работнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *