Суббота, 15 декабря 2018

Почти тысяча жителей Пружанского района оформила медицинскую страховку в представительстве «Белгосстраха»

212

Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў усё больш набывае папулярнасць. Мяркуйце самі, калі ў 2015 годзе ў прадстаўніцтве «Белдзяржстраху» па Пружанскім раёне гэтай паслугай скарыстаўся 41 чалавек, то сёлета лічба ўжо дасягнула без малога адной тысячы чалавек.
Як удакладніла дырэктар арганізацыі Ірына Рапейка, страхавая кампанія бярэ на сябе абавязацельствы па арганізацыі і аплаце аказання застрахаванай асобе медыцынскіх паслуг у адпаведнасці з умовамі страхавой праграмы, складзенай згодна з пажаданнямі страхавальніка. У прыватнасці, кліент можа атрымаць амбулаторна-паліклінічную дапамогу, прайсці стацыянарнае абследаванне, скарыстацца стаматалагічнай дапамогай і нават гарантаваць сабе медыкаментознае забеспячэнне. А калі ёсць неабходнасць, застрахаваная асоба можа без праблем трапіць на прыём нават да спецыялістаў рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў.
— Для даступнасці кансультацый абласных спецыялістаў мы можам прапанаваць сваім кліентам выязныя абследаванні, — дадала Ірына Уладзіміраўна. — Для жыхароў раёна, якія застрахаваны па праграме добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў, арганізоўваюцца выезды спецыялістаў кардыялагічнага, эндакрыналагічнага і скурана-венералагічнага накірункаў.

Спецыяліст абласнога кардыялагічнага дыспансера праводзіць абследаванне застрахаваных работнікаў ААТ «Пружанскае».
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *