Понедельник, 26 октября 2020

Рэцэпты на Біс: трохкутнікі з курыных крыльцаў

548

Рэцэпт ад галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Таццяны Пракопчык.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыныя крыльцы — 1 кг,
цвёрды сыр — 200 г,
маянэз — 100 г,
часнок — буйная галоўка,
вяршкі — 1-2 шклянкі,
соль, перац,
спецыі,
алей.
ПРЫГАТАВАННЕ
Курыныя крыльцы (цэлыя, нічога не адразаць!) замарынаваць з алеем, соллю і спецыямі на ваш смак. Пакінуць на гадзіну. Цвёрды сыр нацерці на буйной тарцы, дадаць нарэзаны часнок і маянэз. Замарынаваныя крыльцы выкласці ў глыбокую бляху (ці іншы посуд для запякання) трохкутнічкамі, у сярэдзіну кожнага дадаць начынку з сыру. Усё да паловы заліць вяршкамі. Запякаць у духавой шафе 35-40 мінут.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *