Четверг, 22 августа 2019

13 ноября во Дворце культуры пройдет благотворительный концерт с участием популярных белорусских исполнителей

408

Рабіць добрыя справы вельмі проста. Іншы раз гэта не патрабуе шмат часу і сіл, галоўнае — пачаць. Чым не нагода, напрыклад, дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе».
У рамках акцыі 13 лістапада ў 18.00 у Палацы культуры адбудзецца канцэрт у падтрымку цяжкахворага жыхара Пружан Цімафея Дырмана.
Хлопчык нарадзіўся ў 2013 годзе. У 2016 годзе яго біялагічныя бацькі былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Цімоша, якога ўзялі на выхаванне ў прыёмную сям’ю, мае ўроджаны парок развіцця нервовай сістэмы. Прыёмная мама зрабіла шмат для хлопчыка, але яму патрэбны пастаянны прыём лекавых сродкаў, новае інваліднае крэсла.
Падтрымаць хлопчыка прыедуць Ганна Шаркунова, Вольга Сацюк, Інга Кісялёва, шоу казацкай песні і танца «Маме падабаецца», гурт «Las Vegas» і іншыя беларускія артысты. Дапамагчы хлопчыку можаце і вы: проста далучайцеся да марафону дабрыні. Кошт дарослага білета на канцэрт складае 5 рублёў, дзіцячага і пенсіённага — 3 рублі.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *