Суббота, 17 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: курынае філе, тушанае з бураком

564

Рэцэпт ад галоўнага спецыяліста па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў ЦПБ «Белаграпрамбанк» Вольгі Гумен.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курынае філе,
буракі — 2 шт. (сярэдняга памеру),
цыбуля — 1 шт.,
памідоры — 2-3 шт.,
соевы соус — 2 ч.л.,
соль,
перац,
зеляніна.
ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю нарэзаць паўкольцамі і абсмажыць на патэльні. Дадаць нарэзанае кубікамі курынае філе і буракі, нарэзаныя саломкай.
Паперчыць, пасаліць, перамяшаць. Пры неабходнасці дадаць вады.
Тушыць, памешваючы, на сярэднім агні 7-10 мінут.
Памідоры ачысціць ад скуркі (можна абліць кіпенем і зняць яе, а можна апрацаваць у мікрахвалёўцы) і дадаць да курыцы разам з соевым соусам і зелянінай, пратушыць яшчэ 5-7 мінут.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *