Суббота, 17 ноября 2018

90 призывников получили повестки в торжественной обстановке во Дворце культуры

1 575

У традыцыйна святочнай атмасферы прайшоў восеньскі Дзень прызыўніка, у які 90 юнакоў Пружаншчыны атрымалі павесткі на службу ў войску. Усяго па плане, як расказаў ваенны камісар І.М.Рапейка, меркавалася прызваць 105 чалавек, аднак некаторыя «не здолелі» прысутнічаць на мерапрыемстве.


Ігар Мікалаевіч давёў да ведама прысутных Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве і даў наказ прызыўнікам з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак. Да будучых абаронцаў Айчыны, якія ўжо праз некалькі дзён стануць у строй, звярнуліся ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.М.Алякумаў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане В.М. Гарахавіцкі, намеснік начальніка 210 авіяцыйнага палігона, што каля в.Ласасін, Я.В.Вальчэўскі, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце Ю.А.Неміровіч, якія і ўручылі ім павесткі. Ад імя бацькоў шчаслівай службы, новых таварышаў і добрых армейскіх успамінаў пажадала маці аднаго з прызыўнікоў І.У. Клімовіч.

У завяршэнне ўрачыстасці, як кажуць, на шчаслівую дарогу прызваным у войска далі канцэрт
удзельнікі мастацкай самадзейнасці Палаца культуры. Служыць хлопцы будуць у сухапутных, унутраных і пагранічных войсках, падраздзяленнях ВПС і СПА, спецназе на тэрыторыі Беларусі.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *