Суббота, 17 ноября 2018

В Пружанском районе проходит месячник по благоустройству. Присоединяйтесь!

1 020

На Пружаншчыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку.
Да ўдзелу ў месячніку прыцягваюцца прадпрыемствы, арганізацыі і жыхары горада. Але найбольш спраў у работнікаў камунальнай службы. Пераважны фронт запланаваных работ яны ўжо выканалі.
Як удакладніў майстар участка «Добраўпарадкаванне» Пружанскага КУВП «Камунальнік» С.Б.Грыбоўскі, ужо выкананы работы па фарміраванні кроны дрэў па вуліцах горада, на аўтобусных прыпынках часткова заменены і ўстаноўлены сметніцы, праведзены рамонт лавачак, пабудавана паркоўка па вуліцы Чырвонаармейскай насупраць галоўнага корпуса мясцовага каледжа, пачышчана рэчышча канала Муха ўздоўж вуліцы Ціхай… «Увогуле, шэраг работ, запланаваных у рамках месячніка, такіх, напрыклад, як грэйдзіраванне вуліц, вываз смецця і ўборка могілак, праводзіцца сістэматычна», — падкрэслівае Сяргей Барысавіч.
Найбольшы аб’ём работ тычыцца ямачнага рамонту і падрыхтоўкі вуліц Пружан да зімовага перыяду ў цэлым. Над гэтым рабочыя «Добраўпарадкавання» штодзень шчыруюць без скідак на капрызнае восеньскае надвор’е.
Да слова, прыняць удзел у месячніку заклікаецца і насельніцтва: жыхары шматкватэрных дамоў таксама могуць зрабіць свой уклад у навядзенне парадку — правесці суботнік на сваёй дваровай тэрыторыі.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *