Пятница, 29 марта 2024

29 октября — День работников охраны МВД

1 505

Пружанскі аддзел Дэпартамента аховы ўзяў курс на амаладжэнне кадраў.
Міліцыянер узвода міліцыі Дзяніс Бондар і міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Яраслаў Сотнік (на здымку) прыйшлі ў калектыў аднымі з апошніх. Але ўжо паспелі даказаць, што годныя насіць форму супрацоўніка міліцыі.
Дзяніс, напрыклад, прыйшоў на службу ў органы ўнутраных спраў толькі ў маі. І літаральна праз пару месяцаў апынуўся ў ліку лепшых супрацоўнікаў аховы Брэстчыны, а ў верасні ў складзе каманды вобласці прымаў удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства, дзе таксама паказаў добры вынік.
А Яраслаў, які прыступіў да службы ў жніўні, нават паспеў абараніць гонар Пружанскага аддзела аховы ў спаборніцтвах па самба, прымеркаваных да прафе-сійнага свята міліцыянераў.

Сёлета па выніках паквартальнай работы Пружанскі аддзел Дэпартамента аховы ў сваёй падгрупе паказвае другую пазіцыю ў вобласці.
Як удакладняе Алег Акуневіч, які ўзначальвае калектыў, апошнім часам станоўчая тэндэнцыя назіраецца па ўсіх накірунках службовай дзейнасці: прырост ахоўваемых аб’ектаў, кватэр, колькасць раскрытых супрацоўнікамі злачынстваў, выкананне дысцыпліны, вынікі гаспадарчай дзейнасці і іншае. У прыватнасці, сёння пад пільным кантролем пружанскай аховы знаходзіцца каля чатырох соцень аб’ектаў і кватэр, прычым крадзяжоў з іх не дапусцілі, прадухілілі адну спробу пранікнення на ахоўваемы аб’ект. У цесным узаемадзеянні са службамі РАУС сёлета супрацоўнікі раённага аддзела аховы дапамаглі раскрыць 19 злачынстваў, тры з якіх у тым ліку дзякуючы службовым сабакам.
— Напярэдадні прафесійнага свята хочацца падзякаваць за такі вынік калектыву: нашы дасягненні — гэта ўклад кожнага, хто служыць у аддзеле.

На здымку: Не сакрэт, што ў сілавых структурах асаблівая ўвага надаецца падбору кадраў. Пэўныя патрабаванні прад’яўляюцца нават да тых, хто займае грамадзянскія пасады. Старшы інспектар-інжынер Сяргей Шышко, які прыйшоў на службу ў аддзел крыху больш за год таму, ужо паказаў сваю кампетэнтнасць і прафесіяналізм. Скрупулёзнасцю і адказнасцю вылучаецца і спецыяліст па кадрах Людміла Казмярчук.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *