Суббота, 17 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: мясныя гнёзды

236

Рэцэпт ад бухгалтара аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Мацвяйчук.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
свіны фарш — 500 г,
цыбуля — 1 шт.,
малако — 100 мл,
батон — 100 г,
соль,
перац чорны молаты,
смятана — 150-200 г,
яйка — 2 шт.,
сыр цвёрды — 150 г,
кроп.

ПРЫГАТАВАННЕ
Батон замачыце ў малацэ, затым адцісніце і дадайце ў фарш, перамяшайце. Дадайце дробна парэзаную цыбулю, соль, перац. Сфарміруйце з фаршу спачатку шарыкі памерам з яблык, а затым гнёзды. Выкладзіце на бляху, змазаную алеем. Сыр натрыце на тарцы, змяшайце са смятанай, сырымі яйкамі і кропам. Размяркуйце начынку па гнёздах і адпраўце страву ў разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 30-40 мінут.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *