Среда, 23 мая 2018

В музее-усадьбе «Пружанскі палацык» открылась выставка художника Бориса Бокши

4 049

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае пружанцаў наведаць выставу нашага земляка «Чорна-белыя вандроўкі Барыса Бокшы».

Барыс Цімафеевіч Бокша — ураджэнец г.п.Шарашова. Графікай ён займаецца каля 20 гадоў. Аднак першая яго персанальная выстава была наладжана толькі ў 2006 годзе — у сталічным Палацы мастацтваў. На суд землякоў свае творы мастак-самавучка ўпершыню прадаставіў тры гады таму.

І сёння зноў у жыхароў Пружаншчыны з’явілася магчымасць акунуцца ў чорна-белы свет Барыса Бокшы. Прэзентацыя гэтай выставы адбылася 14 студзеня ў палацыку: на ёй сабраліся аднакласнікі, сябры і занёмыя Барыса Цімафеевіча, вучні дзіцячай школы мастацтваў. Кожны з іх адзначаў, што знайшоў для сябе штосьці цікавае.

Экспазіцыю складаюць больш 30 работ мастака, выкананых тушшу і пяром. Гэта замалёўкі беларускіх краявідаў, на якіх заўважаецца непадробная любоў аўтара да радзімы. Дастаткова дасканала з дапамогай толькі двух колераў ён змог выказаць пачуцці, якія ім апаноўвалі пры напісанні той ці іншай карціны. Возера Свір, Мірскі замак, Нясвіжскі палац, стары свіран пад Міхалішкамі… Вядома, ёсць тут і мясцовыя краявіды: напрыклад, чахецкі парк, грабавы лес пад Пружанамі, Ружанскі палац, Пружанскі палацык… У асноўным гэта самыя апошнія работы. Таму выстава цікавіць і тых наведвальнікаў, якія ўжо знаёмы з мастацтвам Б.Бокшы.

Варта адзначыць, што спецыяльнай мастацкай адукацыі Барыс Бокша не мае. У свой час ён звязаў лёс з медыцынай, сёння з’яўляецца дырэктарам фірмы «Беломнімед» — буйнога пастаўшчыка стаматалагічных матэрыялаў і абсталявання на беларускі рынак. Дарэчы, шмат каго могуць зацiкавiць ополаскиватели для полости рта.

— Але не паказаць творы свайго земляка яшчэ раз мы не маглі, — гаворыць галоўны захавальнік фондаў музея Наталля Пракаповіч, — паколькі імя мастака прызналі нават у Еўропе. У сувязі з 50-годдзем, якое Бокша адзначыў у мінулым годзе, ён арганізаваў цэлую серыю выстаў: да Пружан работы Барыса Цімафеевіча выстаўляліся ў Мінску, Будапешце, Браціславе і Берліне.
Выстава працягнецца да сакавіка.
Марына Вакульская.

НА ЗДЫМКАХ: мастак Б.Бокша падчас адкрыцця выставы ў Пружанах;
адна з карцін мастака.
Фота Алены ЗЯЛЕВІЧ і Аляксандра МЕЛЕША.

3 комментариев

  • Margo

    Да, тема одна и та же. Но это два абсолютно разных материала.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Танюшка))))

    Это иой соседушка,классные картины

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *