Суббота, 17 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: торт «Птушынае малако»

472

Рэцэпт ад рэнтген-лабаранта УАЗ «Пружанская ЦРБ» Алены Халецкай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
на два каржы:
яйкі — 2 шт.,
цукар — 1 шклянка,
смятана — 1 шклянка,
сметанковае масла — 1 ст.л.,
сода, пагашаная воцатам (або разрыхляльнік), — 1/2 ч.л.,
мука — 1 шклянка,
какава — 6 ст.л.;
для крэму:
манныя крупы — 3 ст.л.,
малако — 0,5 л,
сметанковае масла — 250 г,
цукар — 200 г.

ПРЫГАТАВАННЕ
Узбіць яйкі з цукрам. Працягваючы ўзбіваць, дадаць астатнія інгрэдыенты. Атрыманае цеста падзяліць на дзве часткі і спячы два каржы.
Для крэму зварыць манныя крупы ў малацэ. У ледзь цёплую кашу дадаць сметанковае масла і цукар. Усё добра ўзбіць. Змазаць каржы крэмам. Торт можна ўпрыгожыць растопленым шакаладам.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *