Четверг, 20 сентября 2018

«Коммунальник» судится с неплательщиками

872

Пакуль самым эфектыўным спосабам барацьбы з неплацельшчыкамі за жыллё і камунальныя паслугі застаецца вырашэнне праблемы праз суд. Летась юрыдычная служба КУВП «Камунальнік» падрыхтавала 191 іск на суму амаль 86 мільёнаў рублёў. Практычна ўсе яны былі задаволены. Акрамя таго, адна сям’я была выселена з трохпакаёвай кватэры з выдзяленнем меншай жылплошчы. Зараз у рэспубліцы рыхтуецца новы Жыллёвы кодэкс, дзе будуць агавораны ўсе варыянты высялення неплацельшчыкаў. Пакуль жа юрысты камунальнай службы працягваюць рыхтаваць іскі: за першы месяц бягучага года ў суд накіравана ўжо звыш дзясятка матэрыялаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *