Суббота, 17 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: спагеці «Карбанара»

295

Рэцэпт ад нашай чытачкі з Італіі Іны Венска.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
спагеці — 300 г (лепш з цвёрдых гатункаў пшаніцы),
бекон (або грудзінка ў любым выглядзе: свежая, вэнджаная, падсоленая і г.д.) — 100 г,
нацерты цвёрды сыр (у ідэале — нешта накшталт італьянскага пармезану, але і пружанскі пармезан выдатна падыдзе) — 3 ст.л.,
яечныя жаўткі — 3 шт.,
густыя вяршкі — 150 г,
соль, перац, часнок, алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Адварыць спагеці ў добра падсоленай вадзе. У гэты час у разагрэты на патэльні алей дадаць раздушаны зубчык часнаку, праз мінуту яго выкінуць, а ў араматызаваны алей пакласці парэзанае на кубікі мяса. Абсмажыць, пакуль злёгку не падрумяніцца, зняць з агню і выкласці на папяровую сурвэтку, каб прыбраць лішкі тлушчу.
Соус гатуецца наступным чынам: узбіць відэльцам жаўткі, змяшаць з вяршкамі і сырам. Як толькі спагеці зварыцца, зліць ваду (пару лыжак пакінуць), дадаць соус, мяса, змяшаць, паперчыць.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *