Понедельник, 21 мая 2018

Байка от нашей читательницы :)

2 048

Улік для чубаткі
БАЙКА
Аднойчы гаспадар рашыў укараніць
Бухгалтарскі улік у хатняй гаспадарцы:
Хто ўсё зрабіў і запісаў – таго карміць,
Тым, хто не запісаў,  — не даць па скварцы.
Падлічваць трэба ўсё: колькі хвілін
Сабака Шарык гаўкаў на суседа
І колькі часу шэры кот Максім
Мышэй лавіў для смачнага абеда,
Як доўга певень раніцай спяваў,
Жарэбчык малады хадзіў за плугам…
Каб кожны свой абед адпрацаваў,
Запісваць трэба ўсім. І нават курам:
Хто колькі часу гробся у двары,
А колькі – у суседскім агародзе?
Хто колькі яек знёс – два або тры?
Ўсё запішы, ўсё занатуй, ды й годзе.

Выконваць сталі куры той указ,
Забыўшыся знясціся хоць бы раз.
Калі ж спадар яечні захацеў,
Дык сам тады ў куратнік паляцеў.
Пытае: “Вы чаму, чубаткі,
Не наняслі мне яек у дастатку?”
—Няма калі нам яйкі несці,
Бо доўга трэба запіс весці.
Нясіся сам!

Не грэх падумаць нам,
Ці не марнуем  лішне мы паперу.
Улік патрэбен, але толькі ў меру!
Святлана Агеявец.

4 комментариев

  • Пэтро

    Автор молодец! Не в бровь, а в глаз!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    так ведь мы так и живем, о чем речь?
    интересно, автора не посадят ли часом?
    антиполитическая статья получилась ведь!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    в точку )) намалоцим 10 мильёнау тон. Не у склады так хоць языком ))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • курманбек

    Жанчыны як павялоса самые сьмелыя зьдзесякава

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *