Понедельник, 10 декабря 2018

Рэцэпты на Біс: рыба пад грыбным футрам

320

Рэцэпт ад настаўніцы Іны Гуц.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
рыба — 2 шт.,
цыбуля — 4 шт.,
морква — 4 шт.,
смятана — 400 г,
цвёрды сыр,
грыбы.

Прыгатаванне
З рыбы выдаліць косткі (дарэчы, я звычайна бяру леманэму, бо ў ёй мала костак) і разрэзаць па хрыбце на 2 паловы, пасаліць. Цыбулю парэзаць паўкольцамі альбо драбней (каму як падабаецца), моркву нацерці на буйной тарцы. Цыбулю і моркву злёгку абсмажыць. Грыбы парэзаць, пасаліць, адварыць, абсмажыць, дадаць да іх 400 г смятаны і патушыць разам 5 мінут.
Рыбу (4 палавінкі) выкласці на бляху, на яе пакласці цыбулю з морквай, затым — грыбы. Пасыпаць усё нацёртым на буйной тарцы сырам і адправіць у духоўку на 30-40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *