Понедельник, 10 декабря 2018

Две дамы не разъехались на перекрестке. Виновница ДТП была пьяна

1 256

Правіла этыкету сцвярджае, што жанчыне трэба саступаць дарогу. А што рабіць, калі на дарозе, кіруючы аўтамабілямі, сустрэнуцца дзве прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва? Гэты вынік у выглядзе сутыкнення маглі назіраць відавочцы аварыі, што адбылася ўначы 28 верасня на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Заводскай. Сітуацыю з высвятленнем прыярытэтаў ускладніла і адключэнне ў начны час светлафораў. У выніку ўдару адна з машын у дадатак яшчэ збіла і агароджу скрыжавання. Вадзіцелям пашанцавала і абышлося без траўм.
Кропкі на «і» ў гэтай аварыі раставілі супрацоўнікі ДАІ: адна з машын, за рулём якой знаходзілася жыхарка в.Новыя Засімавічы, ехала па другаснай дарозе. А пазней у віноўніцы падчас правядзення экспертызы было ўстаноўлена і алкагольнае ап’яненне (амаль паўтара праміле).
Віталь патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Здымак узяты ў групе https://vk.com/pruzany

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *