Четверг, 1 октября 2020

Рэцэпты на Біс: торт «Цётка Надзя»

871

Рэцэпт ад Людмілы Котавай.

— З дзяцінства ведаю гэты рэцэпт: ім падзялілася цётка Надзя, якая некалі завітала да нас у госці з Украіны. З тых пор гэта адна з любімых страў нашай сям’і. Да кожнага свята я спрабую прыдумаць нешта новенькае, але заўсёды пасля навінак вяртаюся да гэтага рэцэпта.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мука — 3 шклянкі,
маргарын — 250 г,
цукар — 1 шклянка,
сода — 1 ч.л.,
яйкі — 2 шт,
вада — 2 ст.л.,
воцат — 1 ст.л.,
мёд — 2-3 ст.л.

Для крэму:
смятана — 500 г,
цукар — 1/2 шклянкі,
лімонны сок,
загушчальнік для смятаны.

ПРЫГАТАВАННЕ
Муку, маргарын, цукар і соду перацерці рукамі. Па-вінна атрымацца «крошка». Яйкі, ваду, воцат і мёд узбіць, дабавіць у цеста. Раскатаць цеста на тонкія каржы (3-4 мм). Кожны корж запячы ў духавой шафе (у нагрэтай духоўцы корж запякаецца літаральна за 3 мінуты). Апошні корж, які будзе выкарыстоўвацца для пасыпкі, можна патрымаць крышачку даўжэй. Пакуль гатуюцца каржы, трэба ўзбіць інгрэдыенты для крэму. Атрыманай масай змазаць кожны корж. Упрыгожваць торт можна ў залежнасці ад вашай фантазіі. Самы хуткі і просты спосаб — раскрышыць апошні корж.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *