Понедельник, 10 декабря 2018

Состояние реки и соседские разборки. Пружанцы обратились за помощью к представителю КГК

1 342

У мінулую пятніцу ў Пружанскім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аляксей Дзмітрук.
На прыём прыйшло двое жыхароў райцэнтра. У прыватнасці, звярнуцца да прадстаўніка кантрольнага ведамства гараджаніна прымусіла занепакоенасць экалагічным станам ракі Мухавец. Сітуацыя, якую сёлетнім летам назіралі гараджане, здарылася не ўпершыню: у месцы зліцця каналаў Муха і Вец людзі сачкамі лавілі паўжывую рыбу, а сама вада ў каналах змяніла колер на непрыгожы чорны. Заяўнік выказаў прэтэнзію да дзейнасці адной з мясцовых гаспадарак: на яго думку, менавіта ад ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» зышла прычына гібелі рыбы. «А цяпер за кошт сродкаў вінаватага трэба пачысціць рэчку ў межах горада, каб у наступны раз больш адказна ставіўся да зберажэння прыродных багаццяў», — зазначыў мужчына.
Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарус запэўніў, што расследаванне праводзілася непрадузята. Так, падчас моцнага дажджу, які прайшоў напярэдадні замору рыбы, з фермы таварыства ў ваду трапіла частка арганікі. Адметна, што гноенакапляльнік не быў перапоўнены: проста лівень вымыў жыжу, якая з патокамі вады і апынулася ў канале. Тым не менш, і надвор’е, якое ўсталявалася ў тыя дні, садзейнічала таму, каб распачаўся працэс гніення воднай расліннасці. Паводле слоў Аляксандра Аляксандравіча, менавіта гэты натуральны прыродны працэс стаў асноўнай прычынай паніжэння ўзроўню кіслароду ў вадзе. Аднак гэтая акалічнасць не вызваліла ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» ад адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў водакарыстання і прыняцця дадатковых мер па недапушчэнні падобных сітуацый.
Аляксей Мікалаевіч палічыў зварот гараджаніна слушным і паабяцаў больш дасканала разабрацца ў сітуацыі. Пра высновы, якія будуць ім зроблены, будзе паведамлена заяўніку. Тым часам, сельскагаспадарчыя аб’екты Пружаншчыны ўжо атрымалі даручэнне вывозіць арганіку з тэрыторыі фермаў своечасова, а галоўнае — складаваць яе далей ад рэчак і каналаў, каб мінімізаваць верагоднасць яе трапляння ў ваду разам з ападкамі.
Акрамя таго, у гутарцы з прадстаўніком кантрольнага ведамства мужчына закрануў праблему месцаў гнездавання буслоў.
Пытанне жанчыны, якая прыйшла на прыём да А.М. Дзмітрука, насіла выключна прыватны характар: тэмай гаворкі стала праблема ўзаемаадносін паміж суседзямі. Жыхарка прыватнага сектара ўжо шмат гадоў не можа знайсці паразумення з суседкай, на сядзібе якой дрэвы разрасліся настолькі, што цяпер «абапіраюцца» аб дах і вокны чужога дома. Знайсці ўправу на суседку не могуць і адпаведныя службы. Нават судовыя цяжбы не мелі выніку.
«Парушэнне відавочна, — рэзюмаваў Аляксей Мікалаевіч, перабіраючы фота-здымкі ўчастка, якія жанчына прынесла для пацверджання сваіх слоў. — Зыходзячы з пададзеных матэрыялаў, гаворка ўжо павінна весціся пра нанясенне ўрону чужой маёмасці». А.М.Дзмітрук даручыў узяць пытанне на кантроль у райвыканкаме.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Юрист

    гэтая акалічнасць не вызваліла ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» ад адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў водакарыстання і прыняцця дадатковых мер па недапушчэнні падобных сітуацый.
    Наказали штрафом?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *