Вторник, 23 октября 2018

Три года подряд коллектив СШ №3 побеждает в районной спартакиаде

522

Педагогі аказваюць вялікую ролю на станаўленне і выхаванне сваіх вучняў, а іх асабісты прыклад матывуе дзяцей крочыць у нагу з часам, пераймаць, быць лепшымі за сваіх настаўнікаў. Годным прыкладам для сваіх вучняў стала актыўная частка педагагічнага калектыву СШ №3 горада Пружаны. Выкарыстоўваючы дэвіз «Рабі з намі, рабі, як мы, рабі лепш за нас», гэтыя педагогі, якія зацікаўлены ў вырашэнні не толькі адукацыйных і выхаваўчых пытанняў, але і пытанняў умацавання здароўя, бяруць удзел у спартыўных спаборніцтвах раённай круглагадовай спартакіяды сярод работнікаў устаноў адукацыі Пружанскага раёна.
Па выніках мінулай спартакіяды каманда педагогаў нашай школы заняла першае агульнакаманднае месца. Дарэчы, калектыў СШ №3 становіцца пераможцам спартакіяды ўжо трэці год запар. І гэтым дасягненнем можна ганарыцца. Штогод больш за 15 устаноў адукацыі спаборнічае і вызначае мацнейшых у настольным тэнісе, валейболе, падыманні гіры, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, шахматах, шашках, а таксама падчас рыбнай лоўлі і турыстычнага злёту.
Калектыў нашай школы з’яўляецца пастаянным удзельнікам гэтых спаборніцтваў, дзякуючы якім на працягу ўсяго года педагогі паляпшаюць свае спартыўныя навыкі, умацоўваюць здароўе і атрымліваюць пазітыўныя эмоцыі. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці за гэта ініцыятарам правядзення спартакіяды: начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Ірыне Анатольеўне Казарэз і старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Івану Васільевічу Сачэўку.
Аднойчы давялося пачуць такую думку: калі каманда прымае ўдзел у любых спаборніцтвах і ў яе прысутнічае камандны дух (а ў нас так і ёсць), то гэта характарызуе калектыў як з’яднаны, адзіны і непераможны.
Аляксандр Бажко, старшыня прафкама СШ №3 горада Пружаны.

На здымку: дружная спартыўная каманда настаўнікаў СШ №3.

Один комментарий

  • Сафокл

    Молодцы все, конечно, но в остальных школах хрен хотя бы по одному толковому физруку найдёшь, а тут целых 2 считай спортсмена)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *