Вторник, 11 декабря 2018

Около 200 пружанцев приняли участие в благотворительном забеге «Бегущие сердца»

697

У мінулую суботу ў Пружанах упершыню прайшоў сямейны дабрачынны забег «Бягучыя сэрцы» ў падтрымку дзяцей-сірот Пружаншчыны: кожны жадаючы падчас мерапрыемства мог ахвяраваць для іх грашовыя сродкі. Дарэчы, у раёне пражывае 91 дзіця, якое не мае бацькоў.
Арганізатарам забегу выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец» пры падтрымцы раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА «БРСМ», раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», райкама прафсаюза работнікаў АПК, ІП А.А.Магільнага.
Падчас забегу была арганізавана работа валанцёраў атрада «Дабрыня» аграрна-тэхнічнага каледжа і атрада СШ №5. Таксама працавала гандлёвая кропка, дзе ўдзельнікі забегу маглі пад-сілкавацца.
Падчас адкрыцця мерапрыемства да яго ўдзельнікаў звярнуліся з прамовамі намеснік старшыні райвыканкама Р.В. Супрыновіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» І.А. Грышкевіч.
На розныя дыстанцыі забегу ў той непагодлівы вераснёўскі дзень выйшла каля 200 чалавек рознага ўзросту і фізічнай падрыхтоўкі.
Стартавалі і фінішавалі ўдзельнікі забегу ў гарадскім парку на пляцоўцы ля палацыка. Першымі на дыстанцыю 400 метраў адправіліся самыя юныя ўдзельнікі — дзеці ва ўзросце 5-7 гадоў. Маршрут іх пралягаў вакол палацыка, а беглі яны за «зайцам», у ролі якога выступіў настаўнік СШ №5 Андрэй Грыцук. Першай на фініш прыйшла Ганна Кашуба. Другое і трэцяе месцы дасталіся адпаведна Арцёму Леўчуку і Мікіту Ковалю.
Удзел у забегу брала і 91-гадовая Галіна Канстанцінаўна Немцава, якая аказалася самай пажылой удзельніцай.
На дыстанцыі 800 метраў (дзеці 8-11 гадоў) перамог Захар Дудко. У тройку прызёраў трапілі таксама Максім Кулініч і Аляксей Барынаў.
Дыстанцыя 2,5 кіламетра, на якой спаборнічалі дарослыя ўдзельнікі, пралягала па вуліцах Савецкай, Р.Шырмы, Свабоды, Інтэрнацыянальнай. Сярод мужчын у тройку мацнейшых увайшлі Вадзім Лапука, Яўген Ануфрыенка, Дзмітрый Селявонец. Лепшым сярод юнакоў на гэтай дыстанцыі стаў Дзмітрый Браздоў. Услед за ім фінішавалі Ігар Кунда і Максім Більдзейка. Сярод дзяўчат перамагла Марыя Рэпкавец, другое месца дасталася Дыяне Гаўрылюк, трэцяе — Дар’і Люсцібер.
Каб пераадолець дыстанцыю 5 кіламетраў, удзельнікі павінны былі прабегчы па вуліцах Савецкай, Р.Шырмы, Свабоды, Чырвонаармейскай, Заводскай, Жукава, Кастрычніцкай, Інтэрнацыянальнай. Сярод мужчын хутчэй за іншых маршрут прайшоў Дзмітрый Хобня. Другім і трэцім адпаведна фінішавалі Ягор Падгурскі і Павел Ярашук. Лізавета Кураева выйграла на самай доўгай дыстанцыі сярод жанчын. Другое месца дасталася Ганне Рэйшаль, трэцяе — Таццяне Гардзіеўскай.
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі, кубкамі і прызамі.
Думаю, што забег «Бягучыя сэрцы» стаў сапраўднай падзеяй у жыцці нашага раёна. Удзельнікі спартыўнага мерапрыемства не проста прабеглі свае дыстанцыі, а акунуліся ў атмасферу сямейнага свята. Як адзначыла дырэктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Мухавец» Вольга Ляўчук, забег «Бягучыя сэрцы» пройдзе і ў наступным годзе. Будзем спадзявацца, што колькасць яго ўдзельнікаў яшчэ павялічыцца.
Мікола Архуцік, фота аўтара.

Один комментарий

  • Андрей

    В мероприятиях где надо дать ,а не можно урвать наши чиновники не участвуют а тем более не побегут.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *