Понедельник, 10 декабря 2018

Суд Пружанского района провел выездные заседания

1 151

На мінулым тыдні суд Пружанскага раёна правёў некалькі выязных судовых пасяджэнняў.
Падчас пасяджэння, што прайшло ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №7 у в.Куплін, на лаве падсудных апынуўся 24-гадовы жыхар Свіслацкага раёна. За плячыма ў маладога чалавека ўжо чатыры судзімасці. Апошні прыгавор яму быў вынесены ўсяго пару месяцаў таму: за крадзеж ён трапіў на «хімію» на два з паловай гады. І літаральна за некалькі месяцаў «зарабіў» сабе яшчэ на адну крымінальную справу: за рэгулярнае ўхіленне ад адбывання пакарання ў дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса. У дадатак да неадбытага пакарання цяпер мужчына ўжо пазбаўлены волі на паўтара года — такое рашэнне прыняў суд.
У прысутнасці асоб, якія знаходзяцца пад прафілактычным наглядам РАУС, у той жа дзень пасяджэнне суда было праведзена ў аддзеле ўнутраных спраў. Жыхар горада, які запазычыў дзяржаве за ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей, з-за чаго і атрымаў судзімасць, таксама пагрэбаваў правіламі адбывання пакарання.
На думку пракурора раёна Аляксандра Вярбіцкага, які выступаў у ролі дзяржаўнага абвінаваўцы на абодвух пасяджэннях, такая практыка з’яўляецца адной з самых дзейсных мер прафілактыкі ўчынення новых злачынстваў сярод людзей, якія парушылі закон і ў выніку сёння адбываюць пакаранне.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *